Символика учреждения образования

ГЕРБ,ФЛАГ И ГИМН

УЧРЕЖДЕНИЯ ОБРАЗОВАНИЯ

Гімн
 Дзяржаўнай установы адукацыіі  “Гараднянскі вучэбна-педагагічны комплекс  яслі-сад  сярэдняя школа”
 
Музыка і словы В.А.Казачка
 
І ў марозы, і ў  сцюжы мы сюды ўсе ідзем, 
Бо дарога ў школу, як у родны свой дом.
Школа добраму вучыць, школа вучыць, як жыць.
Школа справу даручыць і навучыць любіць.
 
Прыпеў.
Гарадняская школа, Гарадняская школа!
Ты па цвёрдай дарозе нас да ведаў вядзеш.
Гарадняская школа, Гарадняская школа.
Кожны год ты пуцёўку ў жыццё нам даеш.
 
 2. Кожны дзень, як на свята, мы прыходзім сюды.
Бо настаўнікі нашы, як бацькі, нам заўжды.
Пра жыццё нам раскажуць, як сумленнымі быць
І на справе дакажуць, як Радзіму любіць.
 
Прыпеў.
Гарадняская школа, Гарадняская школа!
Ты па цвёрдай дарозе нас да ведаў вядзеш.
Гарадняская школа, Гарадняская школа.
Кожны год ты пуцёўку ў жыццё нам даеш.
 
3. Мы цябе, як матулю, будзем помніць заўжды:
Нашы дзеды, бабулі ішлі па веды сюды.
Будзем добра вучыцца, будзем шчыра дружыць
І табой ганарыцца, пакуль будзем мы жыць.
 
Прыпеў.
Гарадняская школа, Гарадняская школа!
Ты па цвёрдай дарозе нас да ведаў вядзеш.
Гарадняская школа, Гарадняская школа.
Кожны год ты пуцёўку ў жыццё нам даеш.