Шестой школьный день

Рэжым работы

ў шосты школьны дзень

Змест работы

Час правядзення

Выхаваўчыя мерапрыемствы для вучняў I-VІ класаў

10.00-11.30

Выхаваўчыя мерапрыемствы для вучняў VІI-XІ класаў

11.00-12.50

Спартыўна-масавая і фізкультурна-аздараўленчая работа

09.00-13.00

Агульнашкольныя мерапрыемствы

12.00-18.00

Правядзенне вечароў адпачынку, дыскатэк

18.00-21.00

Работа вучняў у камп’ютарным класе

10.00-11.50

Наведванне вучнямі бібліятэкі

09.00-10.30

Сумесныя мерапрыемствы з Гараднянскім  СДК

10.00-13.00

20.00-22.00

 

Рэжым работы

ў шосты школьны дзень

Ф.I.I.

Пасада

Рэжым работы

Пешка Наталля Сяргееўна

Дырэктар

8.00-13.00

Кудласевіч Сяргей Валер'евіч

Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце

8.10-13.00

 

Прыярытэтнымі накірункамі работы ў гэты дзень для нашай установы адукацыі з’яўляюцца : здаровы лад жыцця, турыстычна-краязнаўчая работа, культурна-масавыя мерапрыемствы, грамадска карысная праца і прафілактыка правапарушэнняў.

           Накірункі

              Мерапрыемствы

1. Здаровы лад жыцця

Дні здароўя, спаборніцтвы ў рамках круглагадзічнай спартакіяды, таварыскія сустрэчы па гульнявых відах спорту, спартландыі, спартыўныя святы

2. Правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў

Інтэлектуальныя гульні (“Што? Дзе? Калі?”, “Брэйн-рынг”); конкурсы; віктарыны; канцэрты, прысвечаныя Дню настаўніка, 8 Сакавіка, Дню Перамогі, Дню маці і інш. Дыскатэкі, вечары адпачынку.

3. Прафілактыка правапарушэнняў

- Рэйды “Падлетак”, “Праблемная сям’я”;

- Саветы па прафілактыцы

- Кансультацыі СППС вучням і бацькам

4. Турыстычна-краязнаўчая работа

Экскурсіі, паходы 

5. Грамадска карысная праца

Суботнікі

Акцыі “Пасадзі дрэва”

Аперацыі “Сасновая шышка”, “Жыві, лес!”

Конкурс “Лепшая клумба”, акцыя “Упрыгожым зямлю кветкамі”, аперацыя “Побач жыве ветэран”, рэйд па навядзенню парадку ля помнікаў.

 

 

Арганізацыя работы ў шосты школьны дзень

У 2022/2023 навучальным годзе ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі працягнецца праца па ўдасканаленні змястоўнага напаўнення шостага школьнага дня, забеспячэнні рэалізацыі сучасных падыходаў пры планаванні і падрыхтоўцы суботняга дня, выкарыстанні магчымасцей правядзення масавых мерапрыемстваў. У новым навучальным годзе неабходна прадугледзець арганізаванае наведванне вучнямі кіналекторыяў на базе кінатэатраў, тэматычных паказаў фільмаў на патрыятычную тэматыку, фільмаў беларускай вытворчасці ў межах шостага школьнага дня, распрацаваўшы сумесны план мерапрыемстваў з кінавідэапракатам (кінатэатрам). Таксама трэба працягнуць рэалізацыю сумеснага з Міністэрствам культуры культурна-адукацыйнага праекта «Глядзі і памятай».

Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь распрацаваны рэкамендацыі «Метадычныя аспекты ўдасканалення выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень» (https://edu.gov.by/sistema-obrazovaniya/glavnoe-upravlenie-obshchego-srednego-doshkolnogo-i-spetsialnogo-obrazovaniya/srenee-obr/shestoy-shkolnyy-den/index.php?sphrase_id=271561). Пачынаючы з 2022/2023 навучальнага года Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь рэкамендуе арганізаваць правядзенне тэматычных субот: Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання (першая субота месяца), Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця (другая субота месяца), Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі (трэцяя субота месяца), Дзень узаемадзеяння з сям'ёй (чацвёртая субота месяца). У пятую суботу месяца (пры яе наяўнасці) рэкамендуецца правядзенне мерапрыемстваў, якія прапагандуюць традыцыі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, падвядзенне канчатковых вынікаў акцый, конкурсаў, спаборніцтваў, якія праводзяцца на працягу месяца, чвэрці ў шосты школьны дзень, і інш.

Асаблівае месца адводзіцца інфармацыйнаму суправаджэнню шостага школьнага дня. Вучні, законныя прадстаўнікі павінны мець магчымасць пазнаёміцца са штотыднёвым анонсам, планам правядзення мерапрыемстваў у суботу, раскладамі работы аб'яднанняў па інтарэсах, факультатыўных заняткаў, кансультацый настаўнікаў-прадметнікаў, графікамі работы спартыўных і трэнажорных залаў, басейнаў, рэгулярнымі справаздачамі аб праведзеных выхаваўчых мерапрыемствах.

У шосты школьны дзень мэтазгодным будзе правядзенне тэматычных мерапрыемстваў розных відаў на базе музеяў, музейных пакояў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі; даследчай работы краязнаўчай накіраванасці; вывучэнне памятных гістарычных падзей рэгіёнаў рэспублікі.

Асаблівасцю арганізацыі шостага школьнага дня па-ранейшаму з'яўляецца працоўнае выхаванне і прафарыентацыйная работа ў актыўным супрацоўніцтве з усімі зацікаўленымі. Трэба працягнуць практыку сустрэч вучняў з прадстаўнікамі розных прафесій, экскурсій на вытворчасць, удзелу ў Днях адчыненых дзвярэй, майстар-класах, «Днях прафарыентацыі» і «Прафесійных суботах», якія праводзяцца ўстановамі прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.

Пільную ўвагу неабходна надаць забеспячэнню занятасці і карыснага баўлення вольнага часу ў шосты дзень тыдня вучняў, якія маюць патрэбу ў асаблівай педагагічнай увазе: іх максімальнага ўключэння ў дзейнасць аб'яднанняў па інтарэсах, часовага сезоннага працаўладкавання, уключэння ў мерапрыемствы выхаваўчай накіраванасці, правядзення своечасовай карэкцыйна-прафілактычнай работы і інш.

Работа спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы ў шосты школьны дзень арганізуецца па загадзя складзеным графіку ў першую чаргу з дзецьмі, якія патрабуюць асаблівай педагагічнай увагі, і членамі іх сем'яў.