Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2023

21 лютага адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы.
У нашай установе адукацыі святкаванне пачалося з Купалаўскай дыктоўкі, у якой прынялі ўдзел вучні, настаўнікі і бацькі. Потым для вучняў 5-6 класаў настаўнік беларускай мовы і літаратуры Гмір М. Д. правяла інтэрактыўную гульню “Гаворым і чытаем па-беларуску”.
Вучні пачатковых класаў праверылі свае веды па роднай мове ў ходзе інтэлектуальнай гульні “Знаўцы мовы”, якую правяла Пешка Г.І.
А завяршылася святкаванне Дня роднай мовы сустрэчай вучняў старэйшых класаў з мясцовым паэтам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, былым настаўнікам Казачком Васілём Андрэеевічам.
Усе мерапрыемствы садзейнічалі папулярызацыі роднай мовы і выхаванню патрыятызму.