Спартландыя, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны

23.02.2023

23 лютага ў Гараднянскай сярэдняй школе была праведзена спартландыя, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны. У спаборніцтве прынялі ўдзел каманда ваеннаслужачых пагранзаставы “Гарадная” і зборная вучняў і настаўнікаў школы.
Эстафеты і конкурсы былі самыя разнастайныя. Усе гульцы з азартам і цікавасцю ўдзельнічалі ў іх. Балельшчыкам былі прапанаваны загадкі на ваенную тэматыку. Ва ўпартай барацьбе перамагла каманда школы.
Удзельнікі спартландыі былі ўзнагароджаны граматамі і салодкімі прызамі.
Усе прысутныя атрымалі зарад бадзёрасці і масу станоўчых эмоцый.