Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15.03.2023

15 сакавіка- Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У нашай школе была праведзена ўрачыстая лінейка, прысвечаная гэтаму святу. На мерапрыемства былі запрошаны госці: старшыня Гараднянскага сельскага Савета Серко Г.Д. , намеснік начальніка пагранзаставы “Гарадная” і Дземідовіч Л. Ф. , начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Столінскага райвыканкама.
Мерапрыемства пачалося з выканання Гімна Рэспублікі Беларусь. Завуч школы Кудласевіч С. В расказаў пра гісторыю стварэння Канстытуцыі і зменах ў ёй, якія адбываліся за перыяд існавання суверэннай Беларусі. Дземідовіч Л. Ф. уручыла пашпарты і кнігі “Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь” , падарунак ад прэзідэнта, вучням, якім споўнілася 14 гадоў, павіншавала і пажадала быць патрыётамі сваёй краіны. Словы віншавання са святам і наказ моладзі быць сапраўднымі грамадзянамі былі сказаны дырэктарам школы Пешка Н.С. Завяршылася лінейка выкананнем Гімна Рэспублікі Беларусь .