Министерство образования Республики Беларусь
Отдел по образованию Столинского райисполкома
Государственное учреждение образования
Городнянская средняя школа
Для кого-то суббота - всего лишь шестой день недели.
Для нас – это целый мир…!
Суббота… Такой долгожданный выходной. Но… ты не знаешь чем заняться? Тогда приходи в школу!
У тебя масса вопросов, на которые ты хотел бы получить ответы? Ты хочешь творчески развиваться? Ты хочешь всех удивить своими талантами...? У тебя множество идей? Ты любишь спорт? Тогда приходи в школу!
Здесь тебя ждут кружки и секции, компьютерный класс и библиотека, конкурсы и игры, консультации со специалистами и просто общение с друзьями, одноклассниками и учителями.
Учреждение образования ждет тебя в шестой школьный день!
Інструктыўна-метадычнае пісьмо
«Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай
работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі
ў 2022/2023 навучальным годзе»
ЗМЕСТ
Ідэалагічнае, грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне.
Выхаванне інфармацыйнай культуры.
Духоўна-маральнае выхаванне.
Прававое выхаванне і прафілактыка супрацьпраўных паводзін.
Экалагічнае выхаванне.
Выхаванне культуры бяспекі жыццядзейнасці і навыкаў здаровага ладу жыцця.
Эканамічнае, працоўнае і прафесійнае выхаванне.
Узаемадзеянне ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з сям'ёй.
Арганізацыя работы ў шосты школьны дзень.
У гэтым інструктыўна-метадычным пісьме прадстаўлены прыярытэтныя напрамкі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў новым навучальным годзе з улікам нарматыўных прававых дакументаў, якія рэгламентуюць арганізацыю ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, распрацаваных і абноўленых у сувязі з прыняццем новай рэдакцыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (Закон Рэспублікі Беларусь ад 14.01.2022 № 154-З «Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі»). Мерапрыемствы па рэалізацыі асноўных напрамкаў работы вызначаны Праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі на 2021–2025 гг.
Асаблівую ўвагу пры арганізацыі выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе неабходна надаць ідэалагічнаму, грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню, выхаванню інфармацыйнай культуры навучэнцаў, азнаямленню з матэрыяламі па тэматыцы генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама выхаванню культуры бяспекі жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця.
Пры планаванні выхаваўчай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі трэба абапірацца на каляндар дзяржаўных свят, святочных дзён, памятных і святочных дат (дадатак 1).
Указам Кіраўніка дзяржавы № 1 ад 01.01.2022 з мэтай фарміравання аб'ектыўных адносін грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа 2022 год у Рэспубліцы Беларусь аб'яўлены Годам гістарычнай памяці.
Мэтазгодна працягнуць падчас навучальнага года практыку правядзення адзіных урокаў, прысвечаных памятным падзеям, дзяржаўным святам і знамянальным датам у гісторыі Рэспублікі Беларусь (дадатак 2). Інфармацыйна-метадычныя матэрыялы для іх правядзення будуць размяшчацца на нацыянальным адукацыйным партале (https://adu.by).
Першы ўрок 1 верасня 2022 года ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі прымеркаваны да Года гістарычнай памяці і пройдзе пад назвай «У гістарычнай памяці сіла і адзінства беларускага народа».
Рэкамендуем установам агульнай сярэдняй адукацыі запланаваць правядзенне тэматычных мерапрыемстваў у межах святкавання Дня народнага адзінства.
З мэтай павышэння эфектыўнасці выхавання на нацыянальным адукацыйным партале створана тэматычная рубрыка «Актуальныя практыкі і тэхналогіі выхавання», у якой прадстаўлены лепшы вопыт у галіне арганізацыі выхаваўчай работы. У гэтай рубрыцы размешчаны спасылкі на анатаваныя каталогі матэрыялаў ХIХ Рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі, публікацыі, інфармацыйныя і метадычныя матэрыялы, праекты, распрацоўкі. Для каардынацыі і распаўсюджвання эфектыўнага вопыту работы па патрыятычным выхаванні створана і паспяхова функцыянуе адзіная інтэрактыўная платформа «Патриот.by», якая стала сучасным інтэрнет-рэсурсам для педагагічных работнікаў.
Звяртаем увагу, што актуальныя нарматыўныя прававыя акты ў сферы выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі размешчаны ў інфармацыйна-прававых сістэмах «Эталон», «Консультант», «ilex». Пры правядзенні аналізу стану выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі недапушчальна прад'яўленне патрабаванняў аб наяўнасці нарматыўных прававых актаў на папяровым носьбіце.
Пры арганізацыі выхаваўчай работы рэкамендуецца выкарыстоўваць дапаможнікі з грыфам Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь». Вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў выхаваўчай накіраванасці, электронныя версіі дапаможнікаў па выхаваўчай рабоце для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія атрымалі грыф, размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале.
Дзейную дапамогу ў арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы акажуць рэспубліканскі навукова-метадычны часопіс «Выхаванне і дадатковая адукацыя», псіхалагічны і сацыяльна-педагагічны часопіс «Диалог», навукова-практычны і інфармацыйна-метадычны часопіс «Веснік адукацыі».
Ідэалагічнае, грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне
Ідэалагічнае, грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне працягваюць заставацца аднымі з прыярытэтных напрамкаў выхаваўчай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. У рамках Года гістарычнай памяці трэба надаць асаблівую ўвагу мерапрыемствам, накіраваным на развіццё ў вучняў пачуцця любові да сваёй Радзімы, цікавасці і павагі да гістарычнага мінулага беларускага народа, яго культурнай спадчыны, фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, адказнасці і гатоўнасці да выканання свайго грамадзянскага абавязку перад Айчынай. Пры арганізацыі выхаваўчай і ідэалагічнай работы ўстановам адукацыі трэба запланаваць удзел у мерапрыемствах, указаных у Рэспубліканскім плане мерапрыемстваў па правядзенні ў 2022 годзе Года гістарычнай памяці (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.01.2022 № 50), а таксама ў Плане мерапрыемстваў Міністэрства адукацыі па правядзенні ў 2022 годзе Года гістарычнай памяці, размешчаным на інтэрнэт-партале Міністэрства адукацыі.
На нацыянальным адукацыйным партале створаны раздзел «Год гістарычнай памяці». Раздзел уключае актуальную інфармацыю, якую рэкамендуецца выкарыстоўваць для правядзення ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі мерапрыемстваў патрыятычнай накіраванасці.
Год гістарычнай памяці праходзіць пад знакам захавання гераічнай спадчыны і праўды аб усіх перыядах жыцця беларускага народа. У сувязі з гэтым трэба акцэнтаваць увагу вучняў на подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, найважнейшых дасягненнях Рэспублікі Беларусь за гады незалежнасці і інш.
22 сакавіка 2023 года спаўняецца 80 гадоў з дня трагедыі ў Хатыні. Установам агульнай сярэдняй адукацыі рэкамендуецца запланаваць мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай даты: інфармацыйныя гадзіны, урокі Памяці, экскурсіі і інш.
Установам агульнай сярэдняй адукацыі трэба працягнуць работу па фарміраванні ў вучняў паважлівых адносін да дзяржаўнай сімволікі. Асаблівую ўвагу неабходна надаць правядзенню ўрачыстых мерапрыемстваў з выкарыстаннем Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з загадам Міністра адукацыі «Аб удасканаленні работы па патрыятычным выхаванні» ад 25.05.2022 № 368 вызначаны адзіныя дні правядзення рытуалаў ушаноўвання дзяржаўнай сімволікі. У іх на сістэмнай аснове будуць прымаць удзел усе навучэнцы.
Высокім выхаваўчым патэнцыялам і відовішчнасцю валодаюць урачыстыя цырымоніі ўносу і вынасу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Для правядзення адпаведнай цырымоніі ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі мэтазгодна забяспечыць стварэнне Сцягавай групы, падбор удзельнікаў і адпрацоўку дзеянняў якой трэба даручыць кіраўніку па ваенна-патрыятычным выхаванні (далей – ВПВ). Сцягавая група можа мець асноўны і запасны састаў, колькасць яе ўдзельнікаў, задзейнічаных у правядзенні ўрачыстага мерапрыемства, залежыць ад месца правядзення, кантынгенту вучняў і маштабу мерапрыемства (як правіла, складае ад аднаго (сцяганосец) да чатырох чалавек (кіраўнік групы, сцяганосец і два асістэнты)).
У 2022/2023 навучальным годзе неабходна забяспечыць у кожнай установе агульнай сярэдняй адукацыі стварэнне музея, музейнага пакоя, а таксама тэматычных экспазіцый, у тым ліку прысвечаных Году гістарычнай памяці, генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Асаблівую ўвагу трэба надаць дзейнасці па папаўненні экспазіцый музеяў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, абнаўленні сайтаў музеяў або адпаведных раздзелаў, арганізацыі даследчай працы вучняў на базе музеяў.
Пры арганізацыі мерапрыемстваў патрыятычнай накіраванасці будуць карысныя матэрыялы створаных на аснове архіўных дакументаў інтэрнет-праектаў: «Партызаны Беларусі», «Беларускія вёскі, спаленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь». Рэкамендацыі па выкарыстанні матэрыялаў інтэрнэт-праектаў і спасылкі на іх размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле «Арганізацыя выхавання».
Рэкамендуем установам агульнай сярэдняй адукацыі прыняць удзел у рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе», прымеркаванай да правядзення Года гістарычнай памяці і святкавання 100-гадовага юбілею архіўнай службы Беларусі. У рамках акцыі дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі ва ўзаемадзеянні з установамі адукацыі арганізуюцца мерапрыемствы, накіраваныя на інфармацыйную асвету і патрыятычнае выхаванне вучняў на аснове матэрыялаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, створаны шэраг відэаролікаў на аснове архіўных матэрыялаў. Гэтыя відэаролікі рэкамендуецца выкарыстоўваць пры правядзенні інфармацыйных і класных гадзін, выхаваўчых мерапрыемстваў. Інфармацыя аб акцыі і відэароліках размешчана на нацыянальным адукацыйным партале ў раздзелах «Год гістарычнай памяці» і «Арганізацыя выхавання».
Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў на канале «БДАКФФД» фарміруецца віртуальная галерэя памяці вядомых людзей і важных падзей у гісторыі Беларусі (канал размешчаны на відэахостынгу YouТubе, рэжым доступу: https://www.youtube.com/channel/UCu1uyktVZh358JOU). Матэрыялы гэтага праекта таксама будуць карысныя пры арганізацыі работы па патрыятычным выхаванні вучняў.
Рэкамендуем прыняць удзел у акцыі «Жывая гісторыя», якая праводзіцца Міністэрствам культуры з праглядам вучнямі спектакляў гістарычнай і ваенна-патрыятычнай тэматыкі, якія ўваходзяць (або ўвойдуць да канца 2022 г.) у бягучы рэпертуар дзяржаўных тэатраў рэспубліканскага і мясцовага падпарадкавання. Тэатры рэспубліканскага падпарадкавання пры наяўнасці мэтавага гледача гатовы ажыццяўляць дадатковыя паказы спектакляў па папярэдняй заяўцы, у тым ліку ў ранішні час.
У выпадку арганізацыі мэтавага паказу для вучнёўскай аўдыторыі ў праграме мерапрыемства, разам з праглядам спектакля, можа прадугледжвацца правядзенне дыялогавых пляцовак, сустрэч з акцёрамі і рэжысёрска-пастановачнай групай, выступленняў гісторыкаў і іншых мерапрыемстваў. Акрамя таго, Міністэрства культуры штомесяц публікуе рэпертуар вядучых тэатраў краіны, які рэкамендуецца ўстановам адукацыі для выкарыстання ў рабоце (змешчаны на інтэрнет-партале Міністэрства адукацыі).
З мэтай павышэння эфектыўнасці выхаваўчай работы ўстановам адукацыі трэба актывізаваць дзейнасць патрыятычных клубаў, супрацоўніцтва з абласнымі, раённымі і гарадскімі рэсурснымі цэнтрамі па грамадзянска-патрыятычным выхаванні. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 160 ад 04.05.2022 «Аб развіцці ваенна-патрыятычных клубаў» арганізавана работа па адкрыцці клубаў ваенна-патрыятычнага профілю на базе воінскіх часцей і злучэнняў.
У цяперашні час функцыянуюць 18 такіх клубаў. Міністэрствам адукацыі сумесна з Міністэрствам абароны распрацаваны Праграма ваенна-патрыятычнага клуба і Палажэнне аб ваенна-патрыятычным клубе, што дазволіць сістэматызаваць іх дзейнасць і надаць ёй мэтанакіраваны характар.
У новым навучальным годзе неабходна актывізаваць работу па ваенна-патрыятычным выхаванні вучняў, кіруючыся Інструктыўна-метадычным пісьмом «Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні ваенна-патрыятычнага выхавання вучняў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі», размешчаным на нацыянальным адукацыйным партале.
У Рэспубліцы Беларусь створана сістэма кадэцкай адукацыі, у кожным рэгіёне функцыянуюць рэсурсныя цэнтры на базе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія маюць багаты вопыт у сферы ваенна-патрыятычнага выхавання, падрыхтаваныя кадры, неабходную матэрыяльна-тэхнічную базу. Узаемадзеянне з гэтымі ўстановамі адукацыі павінна даць новы імпульс да фарміравання ў вучняў патрыятычнай свядомасці і маральна-псіхалагічных якасцей, неабходных для абароны Айчыны.
Кіраўнікам рэсурсных цэнтраў трэба звярнуць асаблівую ўвагу на змястоўнае напаўненне тэматычных укладак і сайтаў. Мэтазгодна забяспечыць размяшчэнне матэрыялаў для кіраўнікоў па ВПВ і іншых педагогаў, вучняў і іх законных прадстаўнікоў.
На нацыянальным адукацыйным партале створаны раздзел «Кіраўніку па ваенна-патрыятычным выхаванні. Каталог рэсурсаў і матэрыялаў». Гэты раздзел змяшчае інфармацыю аб айчынных інтэрнэт-рэсурсах (рэсурсных цэнтрах, патрыятычных цэнтрах, клубах і інш.), а таксама спасылкі на зборнікі, артыкулы і метадычныя распрацоўкі, якія могуць выкарыстоўваць у сваёй рабоце кіраўнікі ВПВ, кіраўнікі ваенна-патрыятычных клубаў, іншыя зацікаўленыя.
Для павышэння эфектыўнасці ваенна-патрыятычнага выхавання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі мэтазгодна ажыццявіць наступныя меры:
шырэй выкарыстоўваць інтэрактыўныя формы і метады работы: дыскусійныя (дыялогавыя пляцоўкі, дыспуты, дэбаты, групавыя дыскусіі, мазгавыя атакі, рашэнне канкрэтных сітуацый), гульнявыя (дзелавыя, ролевыя, імітацыйныя, арганізацыйна-дзейнасныя, прафарыентацыйныя гульні, гульнявое праектаванне, інсцэніраванне, тэатралізацыя і інш.);
арганізаваць правядзенне сумесна з вучнямі і іх законнымі прадстаўнікамі мерапрыемстваў патрыятычнай накіраванасці, у тым ліку ў шосты школьны дзень;
актывізаваць работу па арганізацыі факультатыўных заняткаў, дзейнасці аб'яднанняў па інтарэсах ваенна-патрыятычнай накіраванасці;
забяспечыць рэгулярнае абнаўленне інфармацыі аб мерапрыемствах ваенна-патрыятычнай накіраванасці (правядзенне акцый і мерапрыемстваў, ваенна-спартыўных гульняў, дзейнасці музея (музейнага пакоя), аб'яднанняў па інтарэсах і інш.) на стэндах, афіцыйным сайце і ў сацыяльных сетках, выкарыстоўваючы тэматычны характар размяшчэння матэрыялаў;
рэгулярна разглядаць пытанні якасці арганізацыі ваенна-патрыятычнага выхавання, дзейнасці кіраўніка ВПВ на педагагічных саветах, нарадах пры дырэктары, намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце і інш.;
удасканальваць матэрыяльна-тэхнічную базу, аснашчэнне вучэбных кабінетаў для арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка», правядзення ваенна-спартыўных гульняў і спаборніцтваў.
Актуальным у новым навучальным годзе з'яўляецца выкарыстанне пры арганізацыі работы па патрыятычным выхаванні магчымасцей школьных бібліятэк. Мэтазгодна прымяняць найбольш цікавыя формы работы, такія як арганізацыя міні-спектакляў, тэматычных літаратурных выстаў, прымеркаваных да значных для рэспублікі дат і юбілеяў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, літаратурных гасцёўняў, вечароў знаёмства з кнігай, правядзенне акцый (напрыклад, «Чытаем кнігі пра вайну»), конкурсаў чытальнікаў і інш. У рамках святкавання 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі рэкамендуем установам адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе запланаваць яе наведванне вучнямі.
З мэтай развіцця ў навучэнцаў цікавасці да гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі ўстановам адукацыі трэба працягнуць работу па арганізацыі пошукава-даследчай і турысцка-краязнаўчай дзейнасці вучняў, накіраванай на вывучэнне гісторыі свайго краю: правядзенне тэматычных экскурсій і паходаў, удзел у штогадовых акцыях і мерапрыемствах грамадзянска-патрыятычнай і краязнаўчай накіраванасці ў адпаведнасці з Праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі на 2021–2025 гг. (Усебеларуская моладзевая экспедыцыя «Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства», рэспубліканскі грамадзянска-патрыятычны праект «Збяры Беларусь у сваім сэрцы», рэспубліканская акцыя «Я гэты край Радзімаю заву», рэспубліканскі конкурс навуковых краязнаўчых работ і інш.).
У 2022/2023 навучальным годзе працягваецца рэалізацыя інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» («ШАГ») для V–VII, VIII–XI класаў, накіраванага на фарміраванне грамадзянскай кампетэнтнасці вучняў. Звяртаем увагу на тое, што са студзеня 2022 года ў часопісе «Веснік адукацыі» размяшчаюцца метадычныя матэрыялы для рэалізацыі праекта «ШАГ» у V–VII класах: матрыцы класных гадзін, закліканыя дапамагчы педагогу спраектаваць цікавую класную гадзіну ў межах кожнага тэматычнага блока.
Да 2022/2023 навучальнага года будзе выдадзены абноўлены дапаможнік для педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі «Гордость за Беларусь» (С.Г. Мусиенко; под ред. Д.А. Жука, М.В. Осипова), матэрыялы якога рэкамендуецца выкарыстоўваць пры падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў праекта «ШАГ», інфармацыйных і класных гадзін, тэматычных пазакласных мерапрыемстваў.
У сувязі з тым, што 15 сакавіка 2022 года ўвайшла ў сілу абноўленая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, рэкамендуем у новым навучальным годзе надаць увагу рабоце, накіраванай на азнаямленне вучняў з асноўнымі палажэннямі Канстытуцыі, у тым ліку запланаваць удзел у штогадовых тэматычных рэспубліканскіх акцыях і мерапрыемствах. Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі вывучэння зместу абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале.
У мэтах развіцця сацыяльнай актыўнасці і фарміравання лідарскіх якасцей вучняў установам адукацыі трэба працягваць супрацоўніцтва з ГА «БРПА» і ГА «БРСМ», удзельнічаць у іх акцыях, у тым ліку ў мерапрыемствах па святкаванні 20-годдзя ГА «БРСМ».
Выхаванне інфармацыйнай культуры
Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі значную ўвагу трэба надаць фарміраванню інфармацыйнай культуры, развіццю навыкаў бяспечных і адказных паводзін у сетцы Інтэрнэт, прафілактыцы і папярэджанню правапарушэнняў у галіне інфармацыйнай прасторы. Мерапрыемствы ў рамках гэтага напрамку выхаваўчай работы павінны быць накіраваны на выпрацоўку ў вучняў уменняў карыстацца інфармацыйнымі рэсурсамі і правільна працаваць з інфармацыяй, развіццё крытычнага мыслення і навыкаў камунікацыі ў інфармацыйнай прасторы.
Важным напрамкам дзейнасці па фарміраванні інфармацыйнай культуры вучняў застаецца арганізацыя інфармацыйнага выхаваўчага асяроддзя ўстановы адукацыі, асноўнымі элементамі якога з'яўляюцца: сайт, афіцыйныя старонкі, групы, акаўнты ўстановы адукацыі ў сацыяльных сетках, інфармацыйныя стэнды і іншая візуальная інфармацыя ва ўстанове адукацыі, друкаваныя і электронныя газеты ўстановы адукацыі, яе ўласныя тэле- і радыёперадачы і інш. Установам агульнай сярэдняй адукацыі трэба забяспечыць шырокае асвятленне сваёй дзейнасці, своечасовае абнаўленне інфармацыі аб важных падзеях і мерапрыемствах мясцовага і рэспубліканскага значэння. Інфармацыя павінна быць старанна адабраная, прывабная для навучэнцаў, мець пазітыўны характар і выхаваўчую накіраванасць.
Пры напаўненні сайта неабходна прытрымлівацца патрабаванняў і рэкамендацый, размешчаных у дадатку 3 да інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб выкарыстанні сучасных інфармацыйных тэхналогій ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі ў 2021/2022 навучальным годзе» (https://edu.gov.by/sistema-obrazovaniya/glavnoe-upravlenie-obshchego-srednego-doshkolnogo-i-spetsialnogo-obrazovaniya/srenee-obr/2021-2022-uchebnyy-god/ИМП%202021-2022_.pdf.).
Установам агульнай сярэдняй адукацыі рэкамендуецца актывізаваць дзейнасць па папярэджанні негатыўнага ўплыву на вучняў размешчанай у сетцы Інтэрнет і СМІ інфармацыі. Гэты напрамак работы ўключае арганізацыю мерапрыемстваў, арыентаваных на інфармаванне вучняў аб відах забароненай для распаўсюджвання сярод дзяцей інфармацыі, адказнасці за яе распаўсюджванне, фарміраванне здольнасці распазнаваць негатыўную інфармацыю, развіццё навыкаў абароны ад такой інфармацыі (тэматычныя класныя гадзіны, гутаркі, круглыя сталы, трэнінгі «Школа лічбавай адукаванасці», «Бяспечны Інтэрнэт», «Асцярожна, фэйкі!» і інш.); размяшчэнне на сайтах, у сацыяльных сетках, на інфармацыйных стэндах тэматычных інфармацыйных матэрыялаў (памятак, лістовак, брашур); інфармацыйна-тлумачальную работу з законнымі прадстаўнікамі вучняў, накіраваную на прафілактыку інтэрнэт-пагроз і кібербулінгу.
Пры арганізацыі работы ў гэтым напрамку рэкамендуецца выкарыстоўваць матэрыялы дапаможніка Актуальные вопросы обеспечения информационной безопасности : пособие для педагогов учреждений образования, реализующих образовательные программы общего среднего образования / В.Ю. Арчаков [и др.]. – Минск : Национальный институт образования, 2021. – 168 с. У дапаможніку прадстаўлены тэарэтычныя і практычныя аспекты забеспячэння інфармацыйнай бяспекі, фарміравання адказных і бяспечных паводзін навучэнцаў у сетцы Інтэрнэт, апісаны ўмовы фарміравання інфармацыйнай культуры навучэнцаў, прапанаваны эфектыўныя формы работы з вучнямі і бацькамі па прафілактыцы інтэрнет-пагроз.
Духоўна-маральнае выхаванне
У духоўна-маральным выхаванні важна стварэнне ўмоў, якія садзейнічаюць раскрыццю маральнага і духоўнага патэнцыялу навучэнцаў, фарміраванню ў іх навыкаў адказных паводзін, імкнення да духоўнага самаразвіцця і маральнага ўдасканалення; пераўтварэнню навакольнага жыцця ў адпаведнасці з духоўна-маральнымі ідэаламі і нормамі.
У 2022/2023 навучальным годзе неабходна працягнуць работу па ўключэнні навучэнцаў у дабрачынную дзейнасць і валанцёрскі рух, якія садзейнічаюць фарміраванню сацыяльнай актыўнасці і адказнасці, паважлівага стаўлення да старэйшых, міласэрнасці. Мэтазгодна арганізаваць удзел у дабрачынных акцыях па аказанні дапамогі інвалідам, ветэранам вайны і працы, непаўналетнім вязням фашызму, падтрымцы дзяцей са шматдзетных сем'яў, дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, у праграмах, прымеркаваных да Міжнароднага дня інвалідаў, Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь і інш.
У V (VI), VI (VII) класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі будзе працягнута рэалізацыя факультатыўных заняткаў «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Матэрыялы факультатыўнага курса рэкамендуецца выкарыстоўваць таксама на пазакласных мерапрыемствах па духоўна-маральным выхаванні.
Вельмі прадуктыўным у духоўна-маральным выхаванні з'яўляецца выкарыстанне праблемных сітуацый, калі навучэнцам прапануецца паразважаць, знайсці выйсце з прапанаванай сітуацыі, прапанаваць вырашэнне праблемы, а таксама такіх форм, як выставы, кінасеансы, дыспуты, круглыя сталы, экскурсіі, конкурсы.
Адна з эфектыўных форм рэалізацыі духоўна-маральнага выхавання – правядзенне і ўдзел навучэнцаў у творчых конкурсах духоўна-маральнай накіраванасці, якія садзейнічаюць не толькі творчаму развіццю, але і далучэнню маладога пакалення да вытокаў праваслаўных традыцый і культуры. Гэта могуць быць рэспубліканскія конкурсы дэкаратыўна-прыкладной, выяўленчай, фота-, літаратурнай творчасці.
На базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі створаны рэспубліканскі рэсурсны цэнтр па духоўна-маральным выхаванні вучняў, ва ўсіх рэгіёнах функцыянуюць рэсурсныя цэнтры на базе ўстаноў адукацыі.
Прававое выхаванне
У сучасным беларускім грамадстве прававое выхаванне з'яўляецца агульнадзяржаўнай задачай, паколькі паказчыкі і якасць прававой выхаванасці грамадзян непасрэдна ўплываюць на развіццё краіны. Асабліва гэта важна для развіцця прававой дзяржавы, мэта пабудовы якой абвяшчаецца ў арт. 1 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Прававое выхаванне кожнай асобы вядзе да стварэння культурнага, сацыяльна актыўнага і законапаслухмянага грамадства, і пачынаць яго трэба з дашкольнага ўзросту. Неабходна фарміраваць павагу непаўналетніх да закона, знаёміць дзяцей і падлеткаў з асаблівасцямі сістэмы права, фарміраваць у іх прававую кампетэнтнасць, устойлівыя правамерныя паводзіны і прававую самасвядомасць, выхоўваць пачуццё адказнасці за свае дзеянні перад грамадствам і дзяржавай. Важна, каб вучні валодалі адпаведнымі прававымі ведамі, усведамлялі адказнасць, якая прадугледжана за ўчыненне супрацьпраўных дзеянняў.
Асаблівую заклапочанасць выклікае сітуацыя з распаўсюджваннем наркатычных рэчываў сярод непаўналетніх, што становіцца адной з найбольш вострых сацыяльных праблем. Пытанні прафілактыкі ўжывання псіхаактыўных рэчываў вучнямі, процідзеянне ўцягванню іх ва ўчыненне нарказлачынстваў павінны знаходзіцца пад пільнай увагай педагогаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Неабходна прадугледзець актуальныя каналы данясення інфармацыі па гэтай праблеме да вучняў і іх бацькоў.
На дзяржаўным інфармацыйным рэсурсе ў сферы моладзевай палітыкі «Моладзь Беларусі» створаны раздзел «Прафілактыка наркаманіі сярод моладзі», дзе размешчаны відэаролікі, накіраваныя на прафілактыку незаконнага абароту наркотыкаў і арыентаваныя на маладзёжную аўдыторыю, якія рэкамендуецца выкарыстоўваць пры правядзенні прафілактычных мерапрыемстваў (https://xn--d1acdremb9i.xn--90ais/informatsiya-po-vazhnym-voprosam/uchashcheysya-i-studencheskoy-molodyezhi/molodyezh-protiv-narkotikov).
У рамках арганізацыі прафілактычнай работы па выяўленні ў вучняў рызыкі фарміравання хімічнай залежнасці неабходна штогод праводзіць псіхасацыяльнае анкетаванне. Анкетаванне павінна быць адлюстравана ў плане выхаваўчай работы. Метадычныя рэкамендацыі па правядзенні псіхасацыяльнага анкетавання навучэнцаў на прадмет ужывання псіхаактыўных рэчываў размешчаны на сайце Міністэрства адукацыі (https://edu.gov.by/sistema-obrazovaniya/glavnoe-upravlenie-vospitatelnoy-raboty-i-molodezhnoy-politiki/upravlenie-raboty/informatsionno-analiticheskie-i-metodicheskie-materialy).
На выніковасць прафілактычнай работы ўплывае якасць узаемадзеяння педагагічных калектываў устаноў адукацыі з праваахоўнымі органамі і іншымі суб'ектамі прафілактыкі правапарушэнняў і безнагляднасці непаўналетніх, вызначанымі Законам Рэспублікі Беларусь ад 31.05.2003 № 200-З «Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх» (далей – Закон аб прафілактыцы). Законам Рэспублікі Беларусь ад 18.05.2022 № 169-З унесены змены ў Закон аб прафілактыцы, якія ўступаюць у сілу з 1 верасня 2022 г. Замацоўваецца прынцып уліку інтарэсаў дзіцяці праз узмацненне індывідуальнага падыходу да яго пры прыняцці дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі рашэнняў адносна непаўналетніх. Артыкул 5 Закона аб прафілактыцы дапоўнены палажэннем, якое прадугледжвае арганізацыю і правядзенне індывідуальнай прафілактычнай работы з непаўналетнімі, у адносінах да якіх прыменены прафілактычныя меры ўздзеяння ў выглядзе папярэджання і (або) мер выхаваўчага ўздзеяння. Унесены змены ў артыкул 13, якія датычацца вызначэння пераліку адміністрацыйных правапарушэнняў, пры ўчыненні якіх з непаўналетнімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа ва ўстановах адукацыі.
Прадугледжана магчымасць змяшчэння ў спецыяльную вучэбна-выхаваўчую ўстанову або спецыяльную лячэбна-выхаваўчую ўстанову непаўналетняга, калі на працягу года да яго за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў чатыры разы прымяняліся прафілактычныя меры ўздзеяння ў выглядзе папярэджання або мер выхаваўчага ўздзеяння.
У кожнай вобласці функцыянуюць абласныя сацыяльна-педагагічныя цэнтры. Яны каардынуюць дзейнасць устаноў адукацыі, падпарадкаваных абласным выканаўчым камітэтам, раённых сацыяльна-педагагічных цэнтраў па выяўленні дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, іх сацыяльна-педагагічнай рэабілітацыі і аказанні ім псіхалагічнай дапамогі. Абласныя цэнтры аналізуюць эфектыўнасць работы па папярэджанні сямейнага няшчасця, гвалту, сацыяльнага сіроцтва, асацыяльных паводзін, безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, прафілактыцы суіцыдальных рызык у непаўналетніх, карэкцыі дзіцяча-бацькоўскіх адносін; аказваюць псіхалагічную і сацыяльна-педагагічную дапамогу непаўналетнім і іх законным прадстаўнікам, а таксама кансультацыйную дапамогу педагогам устаноў адукацыі.
Адной з важных мер прафілактыкі правапарушэнняў сярод непаўналетніх з'яўляецца занятасць падлеткаў у вольны ад вучобы час, асабліва ў канікулярны перыяд, калі ў вучняў з'яўляецца шмат вольнага часу. Няўмелае яго выкарыстанне падлеткамі стварае для іх мноства праблем, з якімі яны часта не ў сілах справіцца. Таму неабходна прадуманая арганізацыя дзейнасці падлеткаў, якая б найбольш поўна садзейнічала пераводу іх інтарэсаў на больш высокі сацыяльны ўзровень.
Трэба звярнуць увагу на забеспячэнне арганізацыі ва ўстановах адукацыі агульнадаступных спартыўных секцый, іншых аб'яднанняў па інтарэсах з прыцягненнем да ўдзелу ў іх непаўналетніх, якія патрабуюць асаблівай педагагічнай увагі. Пры гэтым трэба прадугледзець арганізацыю пастаяннага маніторынгу і кантролю наведвання дзецьмі аб'яднанняў па інтарэсах не толькі ва ўстановах адукацыі, але і ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Важная роля ў забеспячэнні занятасці ў пазаўрочны час, прафілактыкі правапарушэнняў дзяцей і падлеткаў адводзіцца дзейнасці дзіцячых і моладзевых грамадскіх аб'яднанняў. Іх члены павінны не толькі актыўна прымаць удзел у мерапрыемствах, але і з'яўляцца аўтарамі ўласных ініцыятыў і сацыяльных праектаў і акцый, напрыклад, па пошуку і добраўпарадкаванні пахаванняў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны; дапамозе малодшым школьнікам у засваенні прававых ведаў; арганізацыі кірмашоў, дабрачынных канцэртаў і спектакляў, накіраваных на збор сродкаў для аказання дапамогі хворым дзецям, і інш. Будзе дарэчным прадугледзець рэалізацыю праектаў па адраджэнні «дваровых» гульняў («Шта́ндар», «Казакі-разбойнікі» і інш.), якія будуць садзейнічаць арганізацыі актыўнага вольнага часу дзяцей, процідзеянню сацыяльна-негатыўным з'явам, прапагандзе здаровага ладу жыцця.
Ва ўстановах адукацыі адной з умоў фарміравання ў вучняў бяспечных і адказных паводзін з'яўляецца выкарыстанне падыходу «роўны навучае роўнага», які прадугледжвае рэалізацыю валанцёрскіх адукацыйных праграм і мерапрыемстваў, у тым ліку накіраваных на прапаганду здаровага ладу жыцця; прафілактыку ўжывання псіхаактыўных рэчываў. У рабоце па прафілактыцы адыктыўных паводзін непаўналетніх з удзелам валанцёраў, перш за ўсё, з ліку саміх падлеткаў, неабходна прадугледзець абмеркаванне прычын, якія прыводзяць да неспрыяльных сацыяльных паводзін, наступстваў ужывання і распаўсюджвання псіхаактыўных рэчываў.
Ва ўстановах адукацыі навучанне валанцёраў можна праводзіць шляхам засваення вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў «Падрыхтоўка валанцёраў да ажыццяўлення падыходу “роўны навучае роўнага”» для IX (X, XI) класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі.
Ва ўдасканаленні сістэмы работы ўстановы адукацыі па прафілактыцы супрацьпраўных паводзін вучняў важную ролю адыгрывае арганізацыя ўзаемадзеяння з законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх. Неабходна працягнуць практыку правядзення мерапрыемстваў для бацькоў па падтрымцы іх педагагічнай і прававой культуры (бацькоўскія сходы, заняткі ў бацькоўскіх універсітэтах, пасяджэнні клубаў і інш.). У рамках рэалізацыі рэспубліканскага праекта «Бацькоўскі ўніверсітэт» прадугледжваецца разгляд тэм, накіраваных на павышэнне ўзроўню кампетэнтнасці бацькоў у сферы фарміравання здаровага ладу жыцця вучняў і прафілактыкі шкодных звычак (тэма 2 «Прафілактыка правапарушэнняў падлеткаў» – VII клас; тэма 3 «Фарміраванне здаровага жыцця: шкодныя звычкі і як ім супрацьстаяць» – IX клас).
Пры арганізацыі працы з бацькамі мэтазгодна выкарыстоўваць дапаможнік Хриптович, В.А. Как помочь подростку избежать проблем. Психологические аспекты профилактики химической зависимости : пособие для педагогов учреждений общ. сред. образования с белорус. и рус. яз. обучения / В.А. Хриптович. – Минск : Национальный институт образования, 2022. – 296 с. У дапаможніку разгледжаны праблемы фарміравання хімічнай залежнасці, дадзены рэкамендацыі для іх вырашэння. Прапанаваныя ў выданні матэрыялы таксама рэкамендуецца выкарыстоўваць педагогам у рабоце з бацькамі для арганізацыі мерапрыемстваў асветніцкага і прафілактычнага характару.
Экалагічнае выхаванне
У 2022/2023 навучальным годзе пры ажыццяўленні работы па экалагічным выхаванні неабходна арганізаваць разнастайную дзейнасць, накіраваную на фарміраванне ў навучэнцаў экалагічных ведаў, каштоўнасных установак у сферы ўзаемадзеяння чалавека з навакольным прыродным і сацыяльным асяроддзем.
Выхаванню ў вучняў каштоўнаснага стаўлення да прыроднай спадчыны, фарміраванню экалагічнай культуры навучэнцаў праз стварэнне і рэалізацыю праектаў па азеляненні і добраўпарадкаванні тэрыторый у новым навучальным годзе будзе садзейнічаць правядзенне трэцяга і чацвёртага этапаў рэспубліканскага конкурсу відэарэпартажаў «Хвіліна для будучыні» і рэспубліканскага конкурсу па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый «Упрыгожым Беларусь кветкамі». Інфармацыя аб мерапрыемствах размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства (www.rcek.by).
З мэтай пашырэння і паглыблення ведаў у галіне лесазнаўства і лесааднаўлення, выхавання ў вучняў беражлівых адносін да лесу і яго насельнікаў, свядомага падыходу да ўспрымання экалагічных праблем у галіне прыродакарыстання, выбару прафесіі дадзенага профілю на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства дзейнічае рэспубліканская школа актыву юных лесаводаў. Праграма школы прызначана для вучняў VII–IX класаў – членаў школьных лясніцтваў і рэалізуецца як у вочнай, так і ў завочнай формах навучання. Інфармацыя аб рэспубліканскай школе актыву юных лесаводаў размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства (www.rcek.by).
Варта надаць увагу ўдзелу навучэнцаў у конкурсах навуковых работ эколага-біялагічнага профілю; прыродаахоўных мерапрыемствах; месячніках экалогіі; экалагічных форумах, акцыях і конкурсах экалагічнай накіраванасці; экалагічных экспедыцыях, паходах.
Выхаванне культуры бяспекі жыццядзейнасці і навыкаў здаровага ладу жыцця
У 2022/2023 навучальным годзе захоўвае актуальнасць праблема фарміравання ў вучняў бяспечных і адказных паводзін, захавання жыцця і здароўя, абароны іх ад рэальных і патэнцыйных пагроз. З мэтай забеспячэння бяспечных умоў жыццядзейнасці навучэнцаў трэба праводзіць работу па прафілактыцы траўматызму, тлумачэнні правілаў паводзін у школе, побыце і на вуліцы, правілаў пажарнай бяспекі, дарожнага руху. Звяртаем увагу, што Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 145 ад 18.04.2022 «Аб удасканаленні арганізацыі дарожнага руху» ўнесены змены ва Указ № 551 ад 28.11.2005, якім былі зацверджаны Правілы дарожнага руху (ПДР).
Пры арганізацыі паходаў, тураў, экскурсій неабходна кіравацца Інструкцыяй аб арганізацыі ўдзелу навучэнцаў устаноў адукацыі ў турысцкіх паходах і экскурсіях.
Найважнейшым напрамкам выхаваўчай работы ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі з'яўляецца далучэнне вучняў да каштоўнасцей здароўя, фарміраванне ў іх навыкаў здаровага ладу жыцця. З гэтай мэтай варта выбудоўваць сістэмную працу, якая ўключае ў сябе ўзаемазвязаныя адзін з адным напрамкі: фарміраванне фізічнага, маральнага і псіхічнага здароўя, рацыянальную арганізацыю рэжыму працы і адпачынку, прафілактыку залежных паводзін.
Спартыўна-масавая і фізкультурна-аздараўленчая работа з вучнямі валодае вялікім выхаваўчым патэнцыялам, садзейнічаючы ўсведамленню каштоўнасці здароўя і здаровага ладу жыцця, захаванню і ўмацаванню здароўя, фарміраванню станоўчай псіхаэмацыйнай абстаноўкі ў калектыве. У гэтым напрамку застаюцца актуальнымі ўжо традыцыйныя рэспубліканская акцыя «Тыдзень спорту і здароўя»; міжнародныя і рэспубліканскія Дні здароўя; рэспубліканскія спаборніцтвы па рухомых гульнях «Вас выклікае Спартландыя!»; рэспубліканскі агляд узроўню фізічнай падрыхтаванасці ў праграме фізкультурна-спартыўнага руху «Алімпійскія надзеі Беларусі»; рэспубліканскія спаборніцтвы «Снежны снайпер» і інш.
Значным выхаваўчым патэнцыялам валодае дзейнасць па выкарыстанні сучасных медыярэсурсаў і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій – сацыяльных сетак, вэб-форумаў, блогаў здароўезберагальнай накіраванасці, праграм, дадаткаў і інш.: стварэнне інтэрактыўных плакатаў па прапагандзе здаровага ладу жыцця і прафілактыцы шкодных залежнасцей.
У новым навучальным годзе не страчвае актуальнасці работа па прафілактыцы шкодных залежнасцей. Алкагалізм, наркаманія, таксікаманія, тытунекурэнне спрыяюць знясіленню фізічнага і псіхічнага здароўя. Пры арганізацыі работы ў гэтым напрамку мэтазгодна паказваць вучням, што чалавек можа быць сам сабе сябрам і ворагам, вучыць іх будаваць уласнае жыццё, фарміраваць адказнасць за прыняцце ўласных рашэнняў. Неабходна актыўна фарміраваць альтэрнатыўныя варыянты пазітыўных паводзін навучэнцаў, маральную ўстойлівасць асобы (дадатак 5).
З мэтай фарміравання ў вучняў навыкаў здаровага ладу жыцця, прафілактыкі шкодных залежнасцей трэба выкарыстоўваць патэнцыял культурна-забаўляльнай дзейнасці, духоўна-маральнага выхавання, грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый.
Эканамічнае, працоўнае і прафесійнае выхаванне
Актуальнасць эканамічнага выхавання абумоўлена значнасцю падрыхтоўкі навучэнцаў да жыцця, правільнай арыентацыі іх у зменах, якія адбываюцца ў сферы эканомікі. Эканамічнае выхаванне ў школе павінна быць накіравана на фарміраванне эканамічнай культуры асобы, выхаванне эканамічна адукаванага і актыўнага члена грамадства, які здольны разумець і ацэньваць эканамічную сітуацыю ў краіне і ў будучым прымаць у ёй удзел.
Педагагічным работнікам працэс эканамічнага выхавання трэба ажыццяўляць у ходзе прыцягнення навучэнцаў да працы, пры выхаванні навыкаў самаабслугоўвання, падчас экскурсій на прадпрыемствы і арганізацыі, сустрэч з людзьмі розных прафесій. Стымулюючую ролю ў рэалізацыі зместу эканамічнага выхавання закліканы адыгрываць спаборніцкія мерапрыемствы: конкурсы, фестывалі, стартапы, форумы і г. д. Асаблівую ўвагу трэба надаць пытанням абароны правоў спажыўцоў фінансавых паслуг; атрымання крэдытаў; спосабам прадухілення ашуканскіх дзеянняў, прафесіям у фінансавай сферы, лічбаваму банкінгу, падаткам.
З мэтай узмацнення работы па фарміраванні фінансавай адукаванасці навучэнцаў рэкамендуецца выкарыстоўваць матэрыялы, размешчаныя на Адзіным партале фінансавай адукаванасці (http://fingramota.by/ru).У раздзеле «Педагогам» змяшчаюцца адукацыйныя прэзентацыі, артыкулы, тэсты, матэрыялы алімпіяды па фінансавай адукаванасці і інш.
Упершыню падрыхтаваны вучэбна-метадычны комплекс «Основы финансовой грамотности» для правядзення факультатыўных заняткаў у VIII–IX класах: Основы финансовой грамотности. VIII–IX классы. Пособие для учащихся і Основы финансовой грамотности. VIII–IX классы. Пособие для учителей (составители: А.А. Королева, С.Н. Костюкова, О.В. Машевская, Т.И. Маслюкова, К.С. Разуванова). Тэарэтычны матэрыял і практычныя заданні дапаможнікаў прызначаны для фарміравання ведаў па фінансавай адукаванасці. Электронная версія дапаможнікаў у свабодным доступе размешчана на Адзіным партале фінансавай адукаванасці і на нацыянальным адукацыйным партале.
Працоўнае выхаванне ў школах трэба рэалізоўваць праз розныя мерапрыемствы працоўнай накіраванасці. З гэтай мэтай неабходна ў поўнай меры выкарыстоўваць увесь комплекс мер па далучэнні навучэнцаў да сацыяльна значнай грамадскай дзейнасці, у тым ліку:
правядзенне прафесійных проб – сучасны інавацыйны напрамак працоўнай выхаваўчай работы, заснаваны на апрабаванні вучнямі прафесійных роляў і ацэньванні сваіх здольнасцей і цікавасці ў гэтым напрамку (у рамках «Прафесійных субот», «Універсітэцкіх субот»);
арганізацыю выстаў творчых работ навучэнцаў, розных самадзейных канцэртаў, аглядаў, пастановак і іншых мерапрыемстваў сіламі навучэнцаў (прэзентацыі прафесій);
знаёмства з прафесіямі бацькоў і правядзенне сумесных мерапрыемстваў (сямейных суботнікаў); іншыя формы работы.
Эфектыўнай формай працоўнай актыўнасці застаюцца індывідуальныя працоўныя даручэнні.
Асаблівая ўвага ў арганізацыі прафесійнага выхавання павінна быць нададзена выпрацоўцы імкнення вучняў да свядомага выбару прафесіі. Трэба працягнуць практыку правядзення «Прафесійных субот», сустрэч вучняў з прадстаўнікамі розных прафесій, экскурсій на вытворчасць і іншых форм работы ў межах шостага школьнага дня.
Важнае месца ў сістэме прафарыентацыйнай работы ва ўстанове адукацыі неабходна адвесці дзейнасці па стварэнні профільных класаў прафесійнай накіраванасці: педагагічнай, спартыўна-педагагічнай, аграрнай, ваенна-патрыятычнай. У гэтай рабоце трэба кіравацца пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб функцыянаванні профільных класаў прафесійнай накіраванасці» ад 15.06.2021 № 02-01-18/5177/дс. Аналіз эфектыўнасці функцыянавання педагагічных класаў паказаў: ідэя арганізаванай сістэмнай прафарыентацыі на педагагічныя прафесіі сябе апраўдвае.
Педагагічным работнікам першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі пры арганізацыі работы рэкамендавана выкарыстоўваць матэрыялы дапаможніка Мельничук, И.А. Трудовое и профессиональное воспитание младших школьников : пособие для педагогов учреждений общего среднего образования с белорусским и русским языками обучения / И.А. Мельничук ; под ред. М.П. Осиповой. – Минск : Национальный институт образования, 2022. – 168 с. У дапаможніку прадстаўлены тэарэтыка-метадычныя асновы працоўнага і прафесійнага выхавання навучэнцаў, блочная сістэма выхаваўчых заняткаў з малодшымі школьнікамі.
Узаемадзеянне ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з сям'ёй
Супрацоўніцтва законных прадстаўнікоў непаўналетняга (далей – законныя прадстаўнікі) і школы будзе паспяховым толькі ў тым выпадку, калі яны з'яўляюцца паўнапраўнымі партнёрамі, што дазваляе лепш вывучыць вучня, улічваць яго індывідуальныя асаблівасці, сумеснымі намаганнямі фарміраваць неабходныя жыццёвыя арыенціры і прыярытэты. Узаемадзеянне з бацькамі накіравана на стварэнне адзінай адукацыйнай прасторы з адзінымі патрабаваннямі, асноўная мэта якога – стварэнне ўмоў для паўнавартаснага развіцця асобы, забеспячэнне камфортных умоў жыцця дзіцяці, фарміравання яго індывідуальнасці.
З мэтай развіцця супрацоўніцтва ў працэсе ўзаемадзеяння з сям'ёй установа адукацыі будуе сваю дзейнасць з улікам наступных патрабаванняў:
гуманістычны падыход да арганізацыі супрацоўніцтва на аснове ўзаемапавагі, узаемадапамогі і калектывізму;
фарміраванне суб'ектнай пазіцыі і партнёрскіх адносін педагогаў і законных прадстаўнікоў вучняў;
улік меркаванняў законных прадстаўнікоў па розных пытаннях жыццядзейнасці асобных вучняў, класнага калектыву, установы адукацыі ў цэлым;
прыярытэтнае выкарыстанне метаду пераканання ва ўзаемадзеянні і пры вырашэнні праблемных сітуацый;
стымуляванне актыўнасці і ініцыятывы, падтрымка і развіццё бацькоўскага самакіравання;
творчы характар узаемадзеяння.
Пры арганізацыі ўзаемадзеяння з законнымі прадстаўнікамі педагогі могуць выкарыстоўваць прамыя (вочныя і дыстанцыйныя) і апасродкаваныя формы работы. Выбар адпаведных форм залежыць ад актуальнасці, вастрыні праблем і цяжкасцей, асаблівасцей сітуацыі і г. д. Прамое дыстанцыйнае ўзаемадзеянне (зносіны) прадугледжвае магчымасць правядзення бацькоўскага сходу, кансультацыі ў рэжыме анлайн, вэбінара, вэб-форуму, інтэрнэт-канферэнцыі праз выкарыстанне праграм Zoom, Teams, Skypе і інш., груп у сацсетках, блога, мэсенджараў і да т. п. Апасродкаванае ўзаемадзеянне (зносіны) – гэта адпраўка інфармацыі (паведамленняў), памятак, рэкамендацый, падзяк па электроннай пошце, з дапамогай смс, мэсенджараў, кансультаванне з дапамогай электроннай пошты, Google-анкетаванне (Google-форма) і інш.
У 2022/2023 навучальным годзе будзе працягнута рэалізацыя рэспубліканскага праекта «Бацькоўскі ўніверсітэт».
Асноўная яго функцыя – напаўненне новым зместам традыцыйных, добра зарэкамендаваўшых сябе форм работы (у прыватнасці, бацькоўскіх сходаў і кансультацый), дзякуючы чаму праект паспяхова інтэгруецца ў існуючую сістэму работы з бацькамі. Заняткі ў межах «Бацькоўскага ўніверсітэта» праводзяцца адзін раз на чвэрць.
Важнай умовай эфектыўнасці рэалізацыі праекта з'яўляецца інфармацыйнае і метадычнае суправаджэнне. У адпаведнасці з рэкамендацыямі на сайтах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ствараюцца ўкладкі «Бацькоўскі ўніверсітэт» (магчыма стварэнне самастойнага інтэрнэт-рэсурсу), на якіх размяшчаюцца інфармацыя аб тэматыцы, форме арганізацыі, часе правядзення мерапрыемстваў праекта, памяткі, буклеты, флаеры па тэмах заняткаў, пытанні для абмеркавання, заданні, якія патрабуюць падрыхтоўкі, фотасправаздачы аб правядзенні мерапрыемстваў і інш. Для таго каб законныя прадстаўнікі вучняў маглі задаць пытанні, пакінуць водгукі і прапановы, мэтазгодна арганізаваць форум (магчыма выкарыстанне іншых форм атрымання зваротнай сувязі).
Інфармацыйныя і метадычныя матэрыялы для рэалізацыі праекта размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (https://adu.by) і сайце Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (анлайн-платформа «Бацькоўскі ўніверсітэт», https://roduniversitet.bspu.by).
На нацыянальным адукацыйным партале (https://adu.by) створана ўкладка «Бацькоўскі ўніверсітэт», якая ўключае наступныя раздзелы:
прыкладная праграма праекта «Бацькоўскі ўніверсітэт»;
інфармацыйна-метадычныя матэрыялы для правядзення заняткаў з бацькамі;
рэкамендацыі па рэалізацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі рэспубліканскага праекта «Бацькоўскі ўніверсітэт»;
каталог матэрыялаў для правядзення заняткаў з бацькамі (на сайце https://roduniversitet.bspu.by).
Аб эфектыўнасці ўзаемадзеяння з законнымі прадстаўнікамі ва ўстанове адукацыі сведчаць наступныя прыметы:
павышэнне ў законных прадстаўнікоў цікавасці да зместу адукацыйнага працэсу, развіццю адносін у класе, пазаўрочнай дзейнасці, у тым ліку ў шосты школьны дзень;
павышэнне актыўнасці пры ўдзеле ў дыскусіях, майстэрнях, гасцёўнях і інш., пры аналізе педагагічных сітуацый, вырашэнні задач і абмеркаванні дыскусійных пытанняў;
адкрытасць, дэманстрацыя прыкладаў з уласнага досведу;
павелічэнне колькасці канструктыўных індывідуальных кантактаў з педагогамі і інш.