Гарадная – вёска у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Яна ляжыць за 28 км ад Століна, 229 км ад Брэста, 21 км ад чыгуначнай станцыі Гарынь, 10 км ад шашы Столін – Брэст.
Аб часе ўзнікнення Гарадной звестак у пісьмовых дакуменіах няма, але наяўнасць астаткаў землянога умацавання паблізу вёскі гаворыць аб старажытным яе паходжанні.
У дакументах 1448 года сярод пагранічных з Валынню крэпасцей на Палессі ўспамінаюцца: Ветлы, Гародна (першапачатковая назва нашай вёскі.
Па невядомым прычынам у ХVI стагоддзі паселішча запусцела.
У 1592 годзе арандатар Пінскай каралеўскай эканоміі Фларыян Маркоўскі засяляе урочышча Гарадзішча, на балоце Марочнае. Але нядоўга гарадзенцы займаліся мірнай справай. Наступае перыяд вызваленчых войнаў і антыфедыральных паўстанняў /1648-1654 г./ пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага. Актыўны ўдзел у ім прымае і насельніцтва Палесся.
На Гародна нападаюць крымскія татары, мястэчка было спалена, а 700 яго жыхароў забралі ў рабства. У час грабяжу і пажару былі спалены ўсе дакументы і страчаны гарадскія прывілеі.
З цяжкасцю адраджалася мястэчка. Насельніцтва яго клапоціцца і ў 1670 годзе атрымлівае падцвярджэнне гарадскіх вольнасцей /магдэбургскае гарадское права/, а ў 1772 годзе страчвае іх.
Карыстаючыся гэтым, суседнія памешчыкі Агінскі, Бутрыловіч, Валконскі захопліваюць землі гарадзенцаў, а іх саміх прымушаюць адбываць паншчыну. Мяшчане змагаюцца супраць прыгнечвання, яны пасылаюць выбранных ад грамадства ў Мінск, Пецярбург, дабівацца аднаўлення гарадскіх вольнасцей. Іх крыўды разглядваліся, але суседзі-памешчыкі адказвалі гарадзенцам у вызваленні ад прыгоннай залежнасці. Гарадзенцы адказваюцца адбываць баршчыну.
Для таго, каб уціхамірыць непакорных мяшчан, мясцовыя ўлады накіраўваюць у Гародна на пастой воінскую каманду, Салдаты рабуюць насельніцтва, здекваюцца над ім. Але гэта не зламала дух гарадзенцаў, яны яшчэ не раз накіроўвалі сваіх хадакоў у Пецярбург. І, наканец, у 1808 годзе скаргі гарадзенцаў разглядваў выяздны Кобрынскі суд. Суд вынес “саламонава” рашэнне: лічыць Гародна мястэчкам, а яго жыхароў – мяшчанамі, але паколькі Гародна закладзена на зелях Пінскай каралеўскай эканоміі, а гарадскія прывілеі належаць людзям, а не зямлі, зямлю ад мяшчан адабраць. Дарагой цаной дабіліся гарадзенцы ўласнай свабоды, страціўшы права на зямлю.
Гэтая акалічнасць у значнай ступені і аказала ўплыў на далейшае развіццё ганчарнага промыслу, які стаў асноўнай крыніцай даходаў гарадзенцаў.
Сакрэты Гараднянскай керамікі
Вакол Гарадной размешчаны буйшейшыя ў Беларусі залежы высокагатункавых тугаплаўкіх каалінавых глін. Пры апале такія гліны даюць добра спечаны, амаль белы чарапок, з малой порыстасцю, так што гартаванне яму не патрэбна, а чарненню мясцовыя вырабы не паддаюцца з-за малога утрымання жалеза ў гліне. На гэтых якасцях мясцовай сыравіны і заснавана яркая адметнасць гараднянскай керамікі. З даўніх часоў ганчары вырабляюць белагліняны з роспісамі посуд старажытных форм, якія з-за ізаляванасці калісці глухога палескага мястэчка амаль без змен захоўваліся практычна да сярэдзіны ХХ стагоддзя.
Матэрыялы археалагічных раскопак Пінскага Палесся сведчаць, што беалагічная кераміка выраблялася тут яшчэ у сярэдневеччы, традыцыі яе вытворчасці не перарваліся і ў наступныя стагоддзі. Найбольшы росквіт ганчарных промыслаў у Гарадной прыпадае на ХІХ – першую палову ХХ ст. у пачатку ХХ стагоддзя ў нашай вёсцы налічвалася каля 300 ганчароў.
Ганчарства было амаль адзінай крыніцай існавання тутэйшых жыхароў, паколькі мясцовыя забалочаныя і пясчаныя глебы не маглі пракарміць насельніцтва буйнага мястэчка. А калі ганчары зусім былі пазбаўлены зямельных надзелаў, то рамяством павінны былі зайіацца круглы год. І хаця гэты цяжкі занятак вялікай роскашы не забяспечваў, але магчымасць пражыцця гарантаваў. Нездарма яшчэ ў пачатку XV стагоддзя бытаваў у Гарадной звычай выходзіць замуж толькі за таго, хто ўжо добра авалодаў сакрэтамі ганчарнага рамяства.
Нагрузіўшы свае фурманкі /фуры/ посудам, гараднянскія ганчары развозілі яго па ўсім Палессі, на кірмашы – у Пінск, Столін, Драгічын, Давыд-Гарадок, нават у Баранавічы і Навагрудак, Клецк, а на лодках па Гарыні і Прыпяці – у Тураў, Мазыр, Петрыкаў. Ведалі мясцовы посуд на Валыні, у Кіеве, Вільні, Варшаве. У Вільні гараднянскую кіраміку называлі “целяханскай” /па аналогіі з шырока вядомым целяханскім фаянсам/, уладальнікі ювелірных фабрык ведалі яе высокую тэрмічную ўстойлівасць і ахвотна куплялі для выплаўкі каштоўных металаў.
Натуральны абмен гатовых вырабаў на жыццёва – важны прадукт – збожжа – выклікаў арыгінальную металургію гараднянскіх ганчароў. У залежнасці ад аб’ёму вырабы мелі спецыяльныя назвы. Невялікі гаршок называўся мамзель /умяшчаў да 1 кг збожжа/; большыя семак, паўзлівач /да 1,5 кг збожжа/; злівач /2 кг/, нярознак /4-6 кг/, пададзінец /6-8 кг/, адзінец /8 – 16 кг/, паляк /16 кг/. Адсюль утварыліся тэрміны для вызначэння аб’ёму іншых відаў посуду: мамзелевы /місачкі, глечыкі, гладышы, слоікі, вазончыкі/; семаковы /міскі, глечыкі, гладышы, слоікі, вазоны/; злівачовы /міскі, глечыкі, гладышы, слаі, макітры, вазоны, банькі/; пададзінцавы /місы, глечыкі, макітры, бунькі/; адзінцавы /місы, макітры/. Увесь посуд лічылі на дзесяткі і фуры, аснову ўмоўнага дзесятка складвалі 10 мамзеляў. Паўзлівачоў, семакоў адпаведна прыходзілася 7; злівачоў – 5, нярозпакаў – 3, пададзінцаў – 2, адзінцаў – 1,5 ; палякоў – 1, на дзесятак. Фура ўмяшчала 100 умоўных дзесяткаў.
Даследчыкі народных промыслаў, арганізатары выставак у пачатку ХХ стагоддзя аднадушна адзначылі арыгінальнасць, дасканаласць, традыцыйнасць форм і дэкору гараднянскіх вырабаў. “Вельмі характэрны, - пісала польская даследчыца Я. Аранжына, - белы непаліваны посуд з тугаплаўкай гліны, аздоблены арнаментам з чырвонай жалезістай гліны, які вырабляюць у Гарадной і на Вільні /Кальчын і Астрог/. Асабліва вытанчаным традыцыйным выглядам вызначаюцца вырабы з Гарадной. Хаця такое багацце ўзору, як на гуцульшчыне, не сустракаецца, аднак формы посуду куды больш дасканалыя і захоўваюць даўнія традыцыі.
З гэтай адзнакай нельга не згадзіцца. Сапраўды, вырабы гараднянскіх ганчароў аж да 30-х гадоў ХХ стагоддзя захоўвалі лепшыя дасягненні мінулага ў галіне форм і дэкору. Вытанчанным, зграбным, дасканалым сілуэтам яны нагадваюць антычны посуд.
Асабліва цікавыя аналогіі прасочваюцца у замацаванні вушак. Верхнім канцом яны маюцца да венчыка, адыходзяць убок, нібы прадаўжаючы яго гарызантальны зрэз, плаўна згінаюцца ўніз і сутыкаюцца з тулавам у месцы яго найбольшага расшырэння, утвараючы натуральнае спражэнне з паверхняй.
Гаршкі, якія называлі таксама круглякамі, маюць сапраўды акруглае, амаль шарападобнае тулава з рэзка адагнутым венчыкам, да якога прымацаваны канец вушка. Шарападобныя, крыху выцягнутая форма пакладзена і ў аснову гляка (бунькі), з досыць шырокім горлам, якое злегку расшыраецца ўверх.
Аналагічную форму маюць збанкі (глечыкі), часта даволі буйных памераў. Масіўная гарлавіна іх заканчваецца зграбным шырокім венчыкам, з выразна прафіляваным носікам.
Міскі і церлы /макітры/ вызначаюцца гарызантальным і нібы зрэзаным па вярчэнні на крузе венчыкам. У церлы тулава плаўна расшыраецца ўверх, а ў місах мае выразнае рабрыстае гляненне, на два аб’ёмы – цыліндрычны і канічны.
Выразныя мастацкія формы гараднянскага посуду падкрэслены характэрным дэкорам з чырвонай жалезістай гліны – “апіскай”. Рабілі яго пэндзлікам з курынага пер’я, на вытачанай пасудзіне, яшчэ на знятай з ганчарнага круга. Характар арнаментацыі вызначаўся вярчэннем пасудзіны вакол вертыкальнай восі, таму дэкор складваўся з касых рысак, прамых і хвалістых паяскоў, дужак – “шнурочкаў”, “рубежыкаў”. Па- рознаму камбінуючы гэтыя простыя элементы, мяняючы адлегласць паміж імі, патаўшчаючы ці патанчаючы лініі, майстры дасягалі безліч варыянтаў дэкору. У боьшасці выпадкаў ён уяўляе дзве-тры стужкі з гладкіх палос, між якімі ўканпанаваны косыя рысы і дужкі. Шырокай паласой дэкор кладзецца на плечыкі збанкоў, глякоў, гаршкоў; у місах і церлах рыскі часам нанесены і на венчыкі.
Як сведчаць археалагічныя раскопкі на Прыпяцкім Палессі, такі дэкор склаўся не раней XVII стагоддзя, але тады ён быў звычайна выціснуты – нанесены зубчастым колцам. Роспіс чырвонай глінай набыў пашырэнне ў XVIII і асабліва ў ХІХ стагоддзі. Найбольш блізкія аналогіі гараднянскай керамікі прасочваюцца ў формах і дэкоры вырабаў украінскіх ганчарных цэнтраў, у першую чаргу Прыдняпроўя. Відаць, калісьці гэтаму садзейнічалі водныя шляхі зносін – Дняпро, Прыпяць, Гарынь.
Такі характар гараднянскай керамікі датыраваў практычна без змен да 20-3- г.г. ХХ стагоддзя. Малазямелле, малая сфера выкарыстання рабочай сілы ў часы буржуазнай Польшчы давялі колькасць ганчароў у Гарадной да рэкорднай лічбы – 500 чалавек.
Становішча ганчароў
Становішча ганчароў у той час ярка ілюструе змест ліста, які ў 1936 годе паслаў у таварыства дапамогі народным промыслам у Брэсце адзін з лепшых гараднянскіх майстроў Ян Кісель:
“Каб вырабіць дзве фуры посуду, на цэлы горан, столькі, колькі выпальваецца за адзін раз, трэба два дні капаць гліну, што звязана з вялікімі цяжкасцямі. Капаем на глыбіні да 7 м, часта з вялікай небяспекай для жыцця – былі выпадкі абвалаў капальняў і гібелі людзей. Прыгатаванне такой колькасці гліны таксама патрабуе дзвух дзён. Сярэдні работнік вытачыць за дзень 70 штук загатовак сярэдняга памеру. На горан – дзве фуры гліны – патрэбна працаваць 10 дзён, каб вырабіць 700 штук. Сушка і пераварочванне – 2 дні, закладка ў горан, абпал і выгрузка – 3 дні. Пры абпальванні страты часам дасягаюць паловы.
Дзве фуры гатовага выпаленага посуду на месцы каштуюць 26 – 28 злотых, на 20 рабочых дзён, і то пры пастаяннай працы. Пад увагу трэба прыняць страты ад трэскання посуду. На працягу цэлага года ў Гарадной працуем ці прадаём.
Па вясне ідуць вазоны, збанкі, слоікі, гаршкі; па восені – толькі гаршкі, міскі, макітры. Галоўным спосабам збыту посуду з’яўляецца развоз яго па вёскам; часам у пошуках збыту аб’язджае фура па 200- 300 км. У выніку гарадзенскі ганчар, калі б займаўся толькі ганчарствам, зарабляў бы штодзённа 1 злоту, без уліку выпалу, але з улікам капання і прыгатавання гліны. Столькі зарабляе і селянін у ваколіцы, бяда толькі ў тым, што ганчару няма добрага збыту. Ганчарны кааператыў, магчыма, узняў бы заробкі, але люд у гэтых адносінах, вымагае чакаць лепшага, а ў дадатак перашкаджаюць пасрэднікі, якіх у Гарадной шмат”.
Калі змест ліста ў цэлым не патрабуе каментарыяў, то апошні сказ варты тлумачэння.
На самой справе, у Гарадной было шмат пасрэднікаў, якія падпарадкавалі сабе таргоўлю ганчарнымі вырабамі і добра нажываліся за кошт гэтага. У кнізе польскага аўтара Міхаіла Маршака “Даведнік па Палессю” 1935 года выдання ёсць такі запіс: “На жаль, таргоўля гатовымі вырабамі сканцентравана у руках некалькіх асоб /яўрэяў/, якія фінансава падпарадкавалі сабе мясцовых ганчароў і дыктуюць цэны /за матэрыял і выраб 4-літровага збана - 6 – 8 грошаў/”. Пры гэтым патрэбна адзначыць, што карабок запалак у той час каштаваў 1 грош.
Разам з тым цяжкае становішча гараднянскіх ганчароў, далейшы лёс самабытнага віду мясцовай керамікі выклікалі занепакоенасць перадавой грамадскасці. Варшаўскае і Палескае /у Брэсце/ Таварыства дапамогі народным промыслам спрабавалі аказаць пасільную дапамогу майстрам: наладжвалі збыт прадукцыі, арганізавалі выстаўкі ў Брэсце, Познані. Відаць, на адной з гэтых выставак і была закуплена для Беларускага Музея ў Вільні выдатная клекцыя посуду Яна Кісяля /сёння яна знаходзіцца ў Музеі старажытнабеларускай культуры АН Беларусі/. Класічныя, дасканалыя формы, вывераны дэкор маюць усе падставы для захаплення, якое выказвалася ў тагачасным друку ў адносінах традыцыйнай гараднянскай керамікі.
Секцыя керамікі Варшаўскага Таварыства спрабавала таксама наладжваць курсы для ганчароў, дзе яны вучыліся больш дасканалым прёмам тэхналогіі. Аднак, ехаць на курсы /у Варшава пад Варшаву/ гарадзенцы вялікага жадання не праявілі, удалося ўгаварыць толькі Кісяля. Вярнуўшыся з курсаў, Кісель паспрабаваў заняцца новаўвядзеннямі, але не атрымаў падтрымкі. 7 мясцовых майстроў, якія ў сярэдзіне трыццатых гадоў валодалі сакрэтамі глазуравання і спецыялізаваліся толькі на гэтай аперацыі, усяляк процідзейнічалі рознымі рэарганізацыямі, баючыся канкурэнцыі. Так, напрыклад, яны пачалі распускаць па мястэчку плеткі, быццам арганізацыя кааператываў і карыстанне калектыўнай печчу будуць каштаваць кожнаму ганчару 70 злотых штомесяц. Як на бяду, у гэты ж час з’явілася адміністрацыйнае распараджэнне пра рэгістрацыю ганчароў, якія развозяць посуд па вёсках. Гэтае выпадковае супадзенне гараднянцы звязалі з дзейнасцю Кісяля, яму нават пагражалі падпалам: “Раней ніхто ў нас не пытаў, ці маем мы права вазіць посуд па вёсках, а з таго часу, як Кісель пабываў на курсах, нам спакою няма”.
Невядома, ці паспрыяў Кісель, ці было гэта аб’ектыўным прцэсам, але ў канцы 30-х гадоў глазураванне перастала быць сакрэтам. І хаця гарадзенцы не надта ахвотна ўспрымалі ўсялякія новаўвядзенні, але белагліняны посуд хутка саступіў месца глазураванаму, паколькі апошні быў больш практычны і цаніўся значна даражэй. Зразумела, адпала патрэба ў дэкоры, які з-пад глухой палівы зялёнага ці цёмна-карычневага колеру быў бы проста
У пасляваенны час промысел у Гарадной значна скараціўся. Частка ганчароў не вярнулася з вайны, іншыя перайшлі ў будаўнічыя брыгады, што давала куды большы прыбутак, чым ганчарства. Тым не менш некалькі дзесяткаў ганчароў прадаўжалі займацца рамяством. У 1961 годзе частка ганчароў аб’ядналася ў арцель, стаў працаваць невялікі ганчарны цэх. Вырабы гарадзенцаў з’явіліся ў магазінах Пінска, Століна, Давыд-Гарадка, у Пінску быў свій ларок для продажу посуду. Але ў хуткім часе праблема рэалізацыі павялічылася, патрабавала рэарганізацыі абсталяванне, і неўзабаве цэх быў закрыты. Спробы Пінскай фабрыкі мастацкіх вырабаў наладзіць супрацоўніцтва з ганчарамі таксама не прынеслі належных вынікаў: нізкія расцэнкі не заахвоцілі ганчароў; да таго ж ужыванне свінцовай палівы з гігіенічных меркаванняў забаранялася.
У выніку доля керамікі ў агульным гадавым плане фабрыкі паменьшалася да 1,5 %, і часам фабрыка, каб не мець лішняга клопату, сама адмовілася ад супрацоўніцтва.
Тым не менш у 50-60 годы гараднянская кераміка вызначаецца найбольшай разнастайнасцю форм, адметнасцю почыркаў сапраўднах майстроў, што засведчылі многія выстаўкі народнага мастацтва. Праўда, формы посуду практычна здрабнелі, знік роспіс, але затое парушыўся асартымент /асабліва для выставак/, прымяненне разнакаляровай палівы дало новыя дэкаратыўныя знаходкі. Часцей за ўсё майстры глазуруюць посуд унутры бясколернай, а знадвору – каляровай палівай, і гэты кантраст стварае прыгожыя каляровыя пераходы. Набылі пашырэнне разнастайныя новыя вырабы: хлебніцы, вазы, сухарніцы, талеркі, умацаваныя на падстаўцы. Відаць, на майстроў уплывалі шкляныя вырабы, але дакладнае паўтарэнне не назіраецца, гліняныя рэчы па-свойму пластычныя і арыгінальныя.
Нядрэнная калекцыя гараднянскіх ганчароў, закупленая з выставак 50-х, 60-х гадоў ёсць у Дзяржаўным Музеі Беларусі.
Глухой чырвона-карычневай палівай, якой практычна амаль уся паверхня вырабаў, выдзяляецца посуд Пятра Гміра. Аляксандр Вячорка карыстаецца празрыстай палівай, яна надае посуду ярка-жоўты колер. Дабаўка жалезнага перагару стварае своеасаблівы каларыт у карычневыя кропкі.
У 1979 годзе па просьбе Дзяржаўнага Музея Беларусі Іван Гембіцкі зрабіў калекцыю белаглінянага посуду традыцыйнага асартыменту. Іван Цярэнцьевіч Гембіцкі, які навучыўся ганчарнаму яшчэ ў 10 гадоўад свайго бацькі, да гэтага часу радуе аднавяскоўцаў сваімі вырабамі. Гаршкі, глечыкі для малака, падвазоннікі – асноўныя яго вырабы. Свае вырабы Іван Гембіцкі рэалізуе ў суседняй Украіне і роднай вёсцы.
У Пінскім Музеі пераўтварэння Палесся выстаўлена жанравая кампазіцыя Пятра Вячоркі. Майстар адлюстраваў цэлыя сцэны, блізкія і зразумелыя па жыцці: каваль за працай, жанчына са ступай, музыкі і, вядома, майстар за ганчарным кругам.
Далейшы лёс старажытнага рамяства ў Гарадной выклікае занепакоенасць. Пакуль што яно яшчэ жыве ў працы, каля дзесятка ганчароў, але ў хуткім часе можа зусім знікнуць.
Сёння ганчарнай справай у нашай вёсцы займаюцца пастаянна некалькі майсроў, некаторыя займаюцца эпізадычна. Круглы год працуюць за ганчарным кругам Іван Гембіцкі, Аўрам Басавец, Арсеній Шэлест. Галоўныя іх вырабы – прадметы хатняга ўжытку: гаршкі, глечыкі, падвазоннікі, макітры. Як правіла, посуд паліты, але неаздоблены роспісам. Увесь посуд карыстаецца вялікім попытам і ў сваёй вёсцы, і за яе межамі.
Занепакены і нашы гараднянскія майстры тым, што мала маладых пераемнікаў. Спадзяемся, што створаны ў вёсцы “Цэнтр ганчарства” не дасць загінуць адвечнай справе нашых прадзедаў.
Гарадная – вёска Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Размешчана яна ў 28 км на захад ад г. Століна, у 229 км, на ўсход ад г. Брэста, у 21 км ад чыгуначнай станцыі Гарынь.
Сёння в. Гарадную з раённым цэнтрам злучае добрая асфальтаваная дарога, якая ў 14 км ад вёскі перасякаецца з трасай Брэст – Столін.
На паўднёвым захадзе і захадзе вёскі Гарадная праходзіць дзяржаўная мяжа Беларусі з Украінай.
Узнікненне Гарадной губляецца ў сівой старажытнасці. Есць меркаванне, што радкі сусветна вядомага “Слова аб палку Ігаравым” – “унылы голоси, пониче веселие, трубы трубят городские” – датычыцца менавіта яе.
Аб дакладным часе ўзнікнення Гарадной звестак у пісьмовых крыніцах няма, аднак наяўнасць астаткаў землянога ўмацавання, якое знаходзіцца блізка ад паселішча, да і сама назва яго сведчыць аб старажытным паходжанні.
У дакументах 1448 года сярод пагранічных з Валынню крэпасцей на Палессі ўспамінаецца: Ветлы, Гародна і Лапацін. Па невядомым прычынам, у сярждзіне XVI ст. паселішча запусцела.
У апісанні межаў Пінскага павета, складзеным у 1559 годзе гаворыцца пра Гарадзішча, на балоце Марочнае, але Гародна не ўспамінаецца.
У 1592 годзе арэндатар Пінскай каралеўскай эканоміі Фларыян Маркоўскі зноў засяляе ўрочышча “Гарадзішча” на балоце Марочнае. Аднак нядоўга гарадзенцы займаліся мірнай працай. Наступае перыяд вызваленых войнаў і антыфеадальных паўстанняў 1648-1654 гг., пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага. Актыўны ўдзел у іх прымае і насельніцтва Палесся. Войскі польска-літоўскіх феадалаў разрабавалі Бярэсце (Брэст), а затым штурманам узялі Пінск, горад быў спалены датла, а жыхары яго знішчаны.
На Гарадную нападаюць крымскія татары, спальваюць яе і забіраюць у рабства каля 700 чалавек, амаль усіх жыхароў мястэчка. У час грабяжу і пажару загінулі ўсе дакументы і гарадскія прывілеі. Мястэчка з цяжкасцю было адноўлена. Яго насельніцтва дабіваецца і атрымлівае ў 1670 годзе падцвярджнне гарадскіх вольнасце (Магдэбурскае гарадское права), але ў 1772 годзе страчвае іх, амаль як усе гарады і мястэчкі Беларусі.
Карыстаючыся гэтым, суседскія памешчыкі Бутрыловіч, Агінскі, Валонскі і другія захапілі землі гарадзенцаў, прымушаючы іх адбываць паншчыну. Мяшчане актыўна супраціўляюцца закабаленню, пасылаюць выбраных ад грамадства ў Мінск, Пецярбург, дабіваліся страчаных вольнасцей. Іх скаргі разгладваліся некалькі разоў, але безвынікова Суддзі-памешчыкі адказвалі гарадзенцам у вызваленні іх ад крэпасной залежнасці. Нязгодныя з рашэннем судоў і чыноўнікаў гарадзенцы адказваліся адрабляць паншчыну. Мясцовыя ўлады, не здолеўшы зламаць супраціўленне мяшчан, накіроўваюць у Гарадную на пастой воінскую каманду.Салдаты рабавалі насельніцтва, здзекваліся над ім. Але іўсе гэта не зламала свабодалюбівы дух гарадзенцаў. Яшчэ не раз пасылалі яны хадакоў са скаргамі, і, наканец у 1808 годзе па распараджэнню з Пецярбурга скаргі гарадзенскіх мяшчан былі накіраваны на канчатковы разгляд у Кобрынскі уездны суд. Суд выехаў для разбору справы ў Гарадную. У склад Кобрынскага уезднага суда ўваходзілі: суддзя – Ф. Орда, яго намеснікі – Шырма і Газсбскі, якія валодалі маёнткамі на Піншчыне.
На судзе ў абарону правоў гарадзенцаў выступілі выбраныя ад мяшчан: Стэфан Яроміч, Даніл Мацюх, Дмітрый Кісель, Якаў Пешка – усе, як адзін неадукаваныя.
Інтарэсы памешчыкаў абараняў уладальнік маёнтка М. Бутрыловіч, ён спрабаваў даказаць, што нельга даручаць кіраванне мястэчкам і права абараняць інтарэсы мяшчан неадукаваным людзям. “І якія гэта мяшчане, заявіў Бутрыловіч, - калі яны акрамя таго, як рабіць драныя гаршкі, ні да чаго больш не здатныя”.
Бутрыловіч памыляўся. Неадукаваныя прадстаўнікі мяшчанства ўмела адстойвалі перад судом свае правы. Аказалася, што яны добра ведаюць законы і мінулае Гарадной; на памяць пералічвалі атрыманыя мястэчкам прывілі і добра ведалі іх змест.
Суд вынес “саламонава” рашэнне, лічыць Гародна мястэчкам, а яго жыхароў мяшчанамі. Але паколькі ў 1592 годзе Гарадная была закладзена на землях Пінскай каралеўскай эканоміі, а гарадскія прывілеі адносяцца да людзей, а не да зямлі, зямлю ад мяшчан адабраць. Дарагой цаной дабіліся гарадзенцы ўласнай свабоды, страціўшы права на зямлю.
Гэтая акалічнасць у значнай ступені аказала ўплыў на далейшае развіццё ганчарнага промыслу. Ганчарны промесел стаў крыніцай даходаў гарадзенцаў. Па афіцыйных статыстычных зводках 1901 года ў Гарадной налічвалася 300 ганчароў.
У верасні 2007 года споўніцца 40 гадоў з таго часу, як новы прыгожы будынак школы ветліва запрасіў першых вучняў.
Значная частка выпускнікоў нашай школы атрымалі вышэйшую і сярэдне-спецыяльную адукацыю. Сёння, яны працуюць ва ўсіх галінах гаспадарчага комплексу. Гэта трэцяя частка настаўнікаў школы, амаль усе спецыялісты вышэйшага і сярэдняга звяна мясцовага філіяла, медыцынскія работнікі, работнікі гандлю і сферы абслугоўвання.
Пры поўнай зале, кожны год, у першую суботу лютага, праходзіць вечар-сустэча з выпускнікамі. А гэта значыць, што ў сэрцы кожнага школа аставіла глыбокі след.
Вёска Гарадная размешчана на ўзвышаным месцы Палескай нізіны, з усіх старон яна акружаецца балотамі. Абсалютная вышыня яе – 168 м над ўзроўнем мора. Паверхня мясцовасці хвалістая. На паўднёвы захад і ўсход ад вёскі размешчаны ўзгоркі, якія мясцовыя жыхоры называюць Казловы і Марынскія горкі. Складзены яны ў асноўным пяскамі.
На поўдзень ад вёскі распрацоваецца пясчана-гравійны кар’ер. Блізка ад паверхні залягаюць гліны. Найбольшае значэнне маюць цяжкаплаўкія і вогнетрывалыя гліны, іх балансавыя запасы ацэньваюцца ў 30,2 млн. тон.
Слой асадкавых парод на паверхні вельмі магутны, карэкныя пароды залягаюць глыбока. Гэта шарэнныя ўзгоркі і ўзвышшы, якія ўяўляюць сабой частку Валынскай грады, утвораннай дняпроўскім ледавіком. Пяскі, гліны, гравій, гальку, валуны мясцовыя жыхары выкарыстоўваюць як будаўнічы матэрыял. Вялікія запасы гліны садзейнічаюць развіццю ў вёсцы ганчарнага промыслу і вытворчасці цэглы.
Вёска Гарадная размешчана ў паўднёвай цёплай няўстойліва вільготнай агракліматычнай вобласці. Характар клімату пераходны – ад умеранага марскога, да ўмеранага кантынетальнага. Сярэдняя тэмпература
студзеня – 3º , сярэдняя tліпеня + 18,5º. Гадавая сума атмасферных ападкаў складвае 600 мм. Пераважае заходні перанос паветра. Зіма цеплая, з частымі адлігамі, летам бываюць засухі. У час даждоў узровень грунтовых вод рэзка падымаецца, што прыводзіць да пераўвільгатнення нізкіх участкаў паверхні і аказвае моцны негатыўны ўплыў на сельскую гаспадарку. Адбываецца вымаканне пасеваў сельскагаспадарчых культур.
Рэк и азёр вакол Гарадной няма ёсць невялікія вадаёмы антрапаченнага паходжання. Яны ўзніклі ў тых месцах, дзе калісьці гарадзенцы здабывалі торф, або гліну: гэта Рыбалка, Чаротнік, Глінкі.
Грунтавыя воды блізка знаходзяцца ад паверхні зямлі. І ваколіцах Гарадной многа крыніц з чястай халоднай вадой. Выкарыстоўваюцца яны мясцовымі жыхарамі, як крыніцы пітной вады.
Глебы ў вёсцы Гарадная супясчаныя і пясчаныя, на водналедніковых супесях. Яны ўтрымліваюць 1- 2 % гумусу, рэакцыя кіслая. Слабаўрадлівыя глебы патрабуюць мінеральных і арганічных угнаенняў, а таксама вапнавання.
Сустракаюцца балотныя глебы верхавога тыпу. Гэта самыя бедныя і кіслыя глебы, малапрыгодныя для сельскай гаспадаркі. Ёсць балотныя поймы – алювіяльныя глебы. Яны характарызуюцца блізкай да нейтральнай рэакцыяй, даюць добрыя ўраджаі сена, для іх патрэбна меліярацыя.
Большую частку паверхні ў ваколіцах Гарадной займае пясок. Ён пастаянна пераносіцца ветрам, засыпае палі і агароды. З мэтай іх затрымання на пясчаных глебах насаджваюць сасновыя лясы. Сёння яны з усіх старон акружаюць вёску, служаць месцам для адпачынку жыхароў нашай вескі, месцам збору грыбоў і ягад.
Невялікія ўчасткі займаюць бярозавыя і асінавыя лясы. У нашых лясах многа грыбоў, вялікія плошчы заняты чарнічнікамі, бруснічнікамі, многа ажыны. Багатыя лясы лекавымі раслінамі. А на балоце восенню збіраюць багаты ўраджай журавін.
Ганчарства – старажытнае рамяство гарадзенцаў. Неўрадлівыя глебы і багатыя запасы гліны яшчэ ў старажытнасці вызначылі занятак мясцовага насельніцтва.Як ганчарны цэнтр вёска вядома яшчэ з XY ст. У ХІХ – пачатку ХХ ст. ганчарствам займалася каля 200 сем’яў. Яны забяспечвалі ганчарнымі вырабамі ўсе цэнтральнае і ўсходняе Палессе. Асартымент посуду быў разнастайны: гаршкі, збанкі(глечыкі), гладышы, вазонніцы, міскі, кубкі, макітры.
Традыцыйная гараднянская кераміка бела-гліняная, аздобленая хвалістымі і роўнымі паяскамі і касымі рысачкамі чырвона-карычневага колеру.
Свой посуд людзі мянялі ў навакольных вёсках на збожжа, бульбу, агародніну, сала.
Яшчэ да 50-х гадоў ХХ ст. ганчарствам займаўся кожны другі жыхар вёскі. Але потым землі калгаса сталі павялічвацца, асушалі балоты, вялося будаўніцтва і калгасу патрэбны былі рабочыя рукі.
І вось у выніку, цяжкая, але патрэбная праца была амаль закінута. Зараз ганчарствам займаюцца лічаныя людзі: гэта Мікалай Мірановіч, Аўрам Басавец, Іван Гембіцкі, Мікалай Шэлест, Арсеній Шэлест.
Многае робіцца для таго, каб не знікла гэтае старажытнае рамяство.
26 кастрычніка 1949 года ў вёсцы Гарадная быў створаны калгас імя Панамарэнка, які аб’яднаў 52 гаспадаркі.
17 студзеня 1958 года ён быў пераіменаваны ў калгас “Зара”. А ў лютым 1959 года калгас “Зара” аб’яднаўся з калгасам “Зорка” (в. Деравная).
Сёння філіял “Гарадная” спецылізіруецца на вырошчванні збожжавых культур, такіх як жыта, ячмень, авёс, вырошчванні бульбы, ільну і мяса-малочнай жывёлагадоўлі.
Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў філіяла складае 1994 га, з іх: пашня – 694 га, сенажаці – 815 га, пашы – 484 га.
Сярэдняя ўражайнасць сельскагаспадарчых культур
С/г культуры | Уражайнасць ц/га | Валавы збор (т) |
1. Жыта 2. Ячмень 3. Авёс 4. Бульба 5. Льновалакно 6.Льносемья | 27 40 39 80 5,6 2,0 | 834 260 234 160 14 5 |
Узровень механізацыі ў феліяле “Гарадная” даволі высокі. Вырошчванне збожжавых культур механізіравана на 100%, уборка бульбы, пагрузка і разгрузка мінеральных угнаенняў таксама на 100%, касьба траў механізіравана на 90%.
У 60-я гады ў калгасе быў пабудаваны завод па вытворчасці будаўнічай цэглы, на базе выкарыстання багатых запасаў чырвоных глін. У год завод выпускаў 200-300 тысяч штук цэглы, а ў мінулыя гады ён выпускаў 2-3 млн. штук. Сёння сабекошт вытворчасці цэглы вельмі высокі. Прадпрыемства патрабуе рэканструкцыі і выкарыстання танных відаў паліва.
Падсобнай галіной гаспадаркі з’яўляецца лесанарыхтоўка. У феліяле налічваецца 1100 га лесу. Лес выкарыстоўваецца для ўнутранных патрэб гаспадаркі.
Вялікі ўплыў на гаспадарчую дзейнасць насельніцтва аказала аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Вёска Гарадная аказалася ў зоне забраджвання ад 5-10 кu1 кв.км.
Наша вёска аказалася ў зоне пастаяннага радыяцыйнага кантролю. Праводзіцца дазіметрычны кантроль прадуктаў харчавання, вызначаецца ўтрыманне радыёнуклідаў у паветры, вадзе, глебе.
Праводзяцца спецыяльныя мерапрыемствы па дэзактывізацыі.
Праврдзіцца пастаянны медыцынскі кантроль за станам здароўя насельніцтва і асабліва дзяцей.
У школе наладжана бесплатнае, двухразовае, гарачае і багатае вітамінамі харчаванне вучняў. Два разы ў год вучні ўсіх класаў выязджаюць на аздараўленне ў санаторыі і прафілакторыі.