Пісьменнікі-юбіляры

Студзень

– Каршукоў Яўген (1932, в. Давыдовічы, Калінк. р-н – 2018), пісьменнік, перакладчык – 90 гадоў з дня нараджэння

– Хвалей Яўген (1947, в. Белькаўшчына, Стаўб. р-н), паэт, крытык, публіцыст – 75 гадоў з дня нараджэння

9 – Шашалевіч Васіль (1897, в. Мхінічы, Краснапол. р-н - 1941), драматург, пісьменнік, перакладчык – 125 гадоў з дня нараджэння

14 – Вярба Вера (сапр. Сакалова Гертруда) (1942, в. Высокі Гарадзец, Талач. р-н - 2012), паэтэса, аўтар шэрага зборнікаў вершаў і паэм для дарослых і дзяцей, перакладчыца – 80 гадоў з дня нараджэння

15 – Васілеўская Галіна (1927, г. Клічаў - 2017), пісьменніца, публіцыст, аўтар твораў для дзяцей і юнацтва – 95 гадоў з дня нараджэння

Люты

14 – Звонак Алесь (сапр. Пётр) (1907, г. Мінск - 1996), паэт, перакладчык, крытык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі – 115 гадоў з дня нараджэння

14 – Стральцоў Міхась (Міхаіл) (1937, в. Сычын, Слаўгар. р-н - 1987), пісьменнік, перакладчык, крытык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы – 85 гадоў з дня нараджэння

16 – Мурашка Рыгор (1902, в. Бязверхавічы, Слуцкі р-н - 1944), пісьменнік, крытык – 120 гадоў з дня нараджэння

23 – Пісьменкоў Алесь (Аляксандр) (1957, в. Іванаўка, Касцюк. р-н - 2004), паэт, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова – 65 гадоў з дня нараджэння

Сакавік

10 – Гарун Алесь (сапр. Прушынскі Аляксандр) (1887, былы фальв. Новы Двор; цяпер у межах г. Мінска - 1920), пісьменнік, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху – 135 гадоў з дня нараджэння

10 – Гамолка Мікола (Мікалай) (1922, в. Брынёў, Петрык. р-н - 1992), пісьменнік, драматург, перакладчык – 100 гадоў з дня нараджэння

20 – Жычка Хведар (1927, п. Марс, Жлоб. р-н - 2007), пісьменнік, перакладчык – 95 гадоў з дня нараджэння

Красавік

19 – Прокша Леанід (1912, г. Полацк - 1994), пісьменнік, журналіст, аўтар мастацкай прозы для дарослых і дзяцей, нарысаў – 110 гадоў з дня нараджэння

Май

10 – Панізнік Сяргей (1942, Мёрскі р-н), паэт, аўтар шэрага паэтычных зборнікаў (у т. л. для дзяцей), перакладчык – 80 гадоў з дня нараджэння

11 – Баравікова Раіса (1947, в. Пешкі, Бяроз. р-н), паэтэса, празаік, перакладчык, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова, Дзяржаўнай прэміі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння

12 – Бароўскі Анатоль (1942, в. Крушнікі, Мазыр. р-н), празаік, публіцыст, паэт – 80 гадоў з дня нараджэння

20 – Пушча Язэп (сапр. Плашчынскі Іосіф) (1902, в. Каралішчавічы, Мін. р-н - 1964), паэт, асобныя творы якога пакладзены на музыку, перакладчык, крытык – 120 гадоў з дня нараджэння

Чэрвень

7 – Герчык Міхаіл (Майсей) (1932, г. Бабруйск - 2008), пісьменнік, публіцыст – 90 гадоў з дня нараджэння

Ліпень

– Купала Янка (сапр. Луцэвіч Іван) (1882, в. Вязынка, Маладзеч. р-н - 1942), паэт, драматург, перакладчык, класік беларускай літаратуры, народны паэт Беларусі – 140 гадоў з дня нараджэння

Жнівень

4 – Брыль Янка (Іван) (1917-2006), пісьменнік, перакладчык, публіцыст, народны пісьменнік Беларусі, класік беларускай літаратуры – 105 гадоў з дня нараджэння

5 – Самуйлёнак Эдуард (1907-1939), пісьменнік, драматург, журналіст – 115 гадоў з дня нараджэння

23 – Панчанка Пімен (1917-1995), паэт, перакладчык, дзяржаўны дзеяч, народны паэт Беларусі – 105 гадоў з дня нараджэння

Верасень

17 – Танк Максім (сапр. Скурко Яўген) (1912, в. Пількаўшчына, Мядзел. р-н - 1995), народны паэт Беларусі, грамадскі і дзяржаўны дзеяч – 110 гадоў з дня нараджэння

Кастрычнік

7 – Пташнікаў Іван (1932, Лагойскі р-н - 2016), пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа – 90 гадоў з дня нараджэння

10 – Дранько-Майсюк Леанід (1957, Давыд-Гарадок), паэт – 65 гадоў з дня нараджэння

Лістапад

1 – Верамейчык Уладзімір (1937, Брагінскі р-н. - 1999), паэт, публіцыст – 85 гадоў з дня нараджэння

– Колас Якуб (сапр. Міцкевіч Канстанцін) (1882, в. Акінчыцы Мінскай вобласці - 1956), празаік, грамадскі дзеяч, вучоны, педагог, народны паэт Беларусі, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы – 140 гадоў з дня нараджэння

29 – Шах Соф’я (1947, в. Лесец, Калінкав. р-н), паэтка – 75 гадоў з дня нараджэння

Снежань

5 – Разанаў Алесь (1947), паэт, перакладчык, эсэіст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі - 75 гадоў з дня нараджэння

22 – Васілевіч Алена (1922-2021), пісьменніца, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, кавалер ордэна “Знак пашаны” – 100 гадоў з дня нараджэння