Фестываль фальклорнага мастацтва "РАДАВОД"

16.03.2019

"Радавод"

У суботу, 16 сакавіка 2019 г., Пешка Аліна і Кісель Таццяна, вучаніцы 8 класа, прынялі ўдзел у занальным аглядзе  абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва "Радавод", які праходзіў

у г. Пінску.

Яны прадставілі нумар "Скарбы бабулінага куфра" ў намінацыі "Аўтэнтычны касцюм".

Падрыхтавала навучэнцаў Гмір Марыя Дзмітрыеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Вынікі конкурсу будуць агучаны пазней. 

Будзем чакаць!