ШВМА настаўнікаў 1-4 класаў

22.03.2018

ШВМА НАСТАЎНІКАЎ I - IV КЛАСАЎ

20 сакавіка ва ўстанове адукацыі адбылося пасяджэнне школьнага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў I - IV класаў.

Настаўнікі наведалі ўрок беларускай літаратуры (літаратурнае чытанне)  ў І класе настаўніцы Пешка Галіны Іванаўны. Галіна Іванаўна паказала магчымасці сучаснага ўроку для дасягнення мэты праз выкарыстанне разнастайных форм і метадаў работы з вучнямі. Прысутныя настаўнікі высока ацанілі прафесійнае майстэрства настаўніка ў час абмеркавання ўрока. Далей паседжанне адбылося ў адпаведнасці з планам работы вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў I - IV класаў.