Метадычная нядзеля 2018. Дзень роднай мовы

24.02.2018

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. 21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць. На жаль,беларуская мова, знянацку адціснутая братэрскай рускай, паступова робіцца экзотыкай. Сапраўдных народных носьбітаў мовы з кожным годам становіцца ўсе менш і менш.

21 лютага у нашай краіне адзначаецца Дзень роднай мовы. З нагоды гэтай падзеі ў актавай зале школы адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы, якое падрыхтавала Гмір М.Д., настаўнік беларускай мовы  і літаратуры. Пачалося свята песняй “Я дзяўчынка-беларуска”. Затым вядучыя Гмір Настасся і Тарабэш Мікіта пазнаёмілі гледачоў з гісторыяй узнікнення гэтага свята і запрасілі ў госці ў сялянскую хату. Тут гасцей сустракалі гаспадар і гаспадыня, ролі якіх выконвалі Вячорка Сяргей і Пешка Аліна, вучні 7 класа. Яны так і сыпалі народнымі прыказкамі і прымаўкамі на прывітанні гасцей. Гаспадары частавалі іх гарабатай і загадвалі загадкі. А госці, у сваю чаргу, правялі конкурс на лепшага знаўцу казак сярод гледачоў.

  У ходзе мерапрыемства гледачы мелі магчымасць пачуць вершы пра беларускую мову, якія выразна прачыталі вучні  V-IX класаў, паглядзець інсцэніроўку байкі Кандрата Крапівы “Дзед і баба”, у выкананні вучняў VI класа. З задавальненнем  паслухалі песню “Жаўраначка”,  якую  праспявала Пешка Аліна, вучаніца VII класа .

Свой верш “Родная мова” прачытаў Казачок В.А., настаўнік рускай мовы і літаратуры. Ён яшчэ раз падкрэсліў значнасць роднай мовы для ўсіх беларусаў.

Завяршылася мерапрыемства праглядам відэазапісу песні “Гэта Беларусь мая”, якую Андрэй Кунец спяваў на дзіцячым  Еўрабачанні. Усе прысутные атрымалі шмат станоўчых эмоцый і зарад  бадзёрага настрою.