Святкаванне Масленіцы

20.02.2018

17 лютага 2018 года ва ўстанове адукацыі праводзілася святкаванне Масленіцы, якое арганізавалі вучні 5 класа разам са сваім класным кіраўніком Гмір М.Д.

Пачалося свята  вітаннем з гасцямі і кліканнем Масленіцы. Ролю Масленіцы выконвала Кісель Таццяна, вучаніца 7 класа. Яна загадвала дзецям загадкі, а за правільныя адказы частавала блінамі і аладкамі.

Затым дзеці з задавальнем гулялі ў беларускія народныя гульні: “Грушка”, “Жаніцьба Цярэшкі”, “Залатыя вароты” і іншыя.

Кульмінацыйным момантам свята стала спальванне чучала зімы. Прадоўжылася свята ў школе частаваннем блінамі, якія прыгатавалі матулі.

Усе, хто прысутнічаў на гэтым свяце, задаволеныя і з добрым настроем вярталіся дамоў.