Конкурс чытальнікаў вершаў Я. Купалы

24.05.2017

У гэтым годзе адзначаецца знамянальная дата – 135 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Юбілей гэтых славутых песняроў заўсёды святкуецца ў нашай краіне.

З нагоды набліжэння юбілею Янкі Купалы (нарадзіўся ён 7 ліпеня) 24 мая ў нашай установе адукацыі адбыўся конкурс чытальнікаў вершаў паэта.

 На ўдзел у конкурсе падалі заяўкі 22 вучні 1-11 класаў. Мерапрыемства праходзіла ў актавай зале школы, куды былі запрошаны ўсе вучні і настаўнікі. На пачатку конкурсу вядучыя пазнаёмілі прысутных з кароткімі звесткамі з біяграфіі Янкі Купалы, якія суправаджаліся мультымедыйнай прэзентацыяй.

Для ацэньвання ўдзельнікаў конкурсу было абрана журы. Усе ўдзельнікі выразна і эмацыянальна чыталі вершы Янкі Купалы. Але конкурс ёсць конкурс.

І таму яго пераможцамі ў І узроставай групе сталі наступныя вучні:

Сярко Павел, 2 клас – І месца;

Страха Ганна, 3 клас – ІІ месца;

Ласіцкі Іван, 1 клас – ІІІ месца.

Пераможцамі ў ІІ узроставай групе:

Кісель Таццяна, 6 клас - І месца;

Пешка Аліна, 6 клас - ІІ месца;

Гмір Настасся, 7 клас - ІІІ месца.

Лепшыя чытальнікі ў ІІІ узроставай групе:

Палешка Настасся, 9 клас - І месца;

Кісель Уладзімір, 8 клас - ІІ месца;

Вячорка Кацярына, 10 клас - ІІІ месца.

Усе удзельнікі конкурсу атрымалі дыпломы, а прысутныя станоўчыя эмоцыі ад праслухоўвання вершаў.