Дзень роднай мовы

22.02.2017

Багата, родная ты мова.

Давайце не цурацца нашай мовы,

Заўжды на мове роднай размаўляць,

Бо хіба ёсць пяшчотней што, чым словы,

Якія з вуснаў матчыных гучаць.

Я.Багдановіч

21 лютага ў нашай установе адукацыі прайшло свята "Багата, родная ты мова", прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы, якое падрыхтавала і правяла настаўнік беларускай мовы і літаратуры Гмір М.Д.

Пачалі мерапрыемства хлопчык і дзяўчынка ў нацыянальным адзенні, якія прачыталі верш П.Броўкі “Калі ласка”. На гэтым мерапрыемстве прагучала шмат вершаў, загадак, песен, легендаў на роднай мове. Вучні 1-11 класаў разгадвалі крыжаванкі, успомнілі беларускія народныя прыказкі і прымаўкі. Разважалі над высказваннямі вядомых беларусаў пра родную мову. Свой верш пра родную мову прачытаў настаўнік Казачок В.А.

Пакуль беларускае слова гучыць ад матчынай калыскі з вуснаў тых, хто ідзе за намі, наша мова будзе жыць.