Сусветны дзень снегу

16.01.2017

З вялiкай цiкавасцю вучнi ўстановы адукацыi прынялi ўдзел у мерапрыемствах шостага школьнага дня.

Каманда вучняў установы прыняла ўдзел у раённым спартыўным свяце «Сусветны дзень снегу».  

Вучнi 7-11 класаў удзельнiчалi ў iнтэлектуальнай гульнi «Паляўнiчыя за электронамi», якую падрыхтавала i правяла настаўнiк хiмii Фiлюк Н.I.

Пасля мерапрыемства вучнi школы сабралiся у актавай зале для ўдзелу ў  мерапрыемствы «Раство Хрыстова»  

Часам думаем ад стомы:

Што нам нясе шалёны век?

А хто такія мы?

А што мы?

Якім ты станеш, чалавек? 

Маральнае выхаванне моладзі – адно з найбольш актуальных пытанняў у сучасным свеце. Дзеці адкрыты для негатыўнага ўплыву агрэсіўнай масавай культуры, якая разбурае іх асобу. Таму школа павінна выхоўваць вучняў так, каб кожнае дзіця адрознівала дабро ад зла і магло зрабіць правільны маральны выбар.

Надоечы школа акунулася ў свет цеплыні і пяшчоты. З нагоды святкавання Нараджэння Хрыстова ў школе адбылося сапраўднае свята. Свята прайшло на адным дыханні. Вучні даведаліся аб гісторыі Нараджэння Хрыстова, атрымалі віншаванні, і наогул, праведзенае мерапрыемства стала для вучняў  ўрокам дабрыні і спагады.