“Асцярожна – СНІД”

02.12.2015

          Мнагалюдна было ў  нашай школе  ў мінулы суботні дзень, 28 лістапада. Сюды сабраліся вучні 2-10 класаў, каб прыняць удзел у конкурсе малюнкаў і плакатаў  “Асцярожна – СНІД”. Якія дзеці малайцы! Кожны ў сваёй рабоце паказаў нешта новае, адрознае ад іншых. З работ цяжка было вызначыць лепшых.

У 2-5 класах праходзіў конкурс малюнкаў.  Пераможцамі конкурсу сталі:

1 месца –   Пешка Аліна (5 кл.) і Літвінчык Дар’я (3 кл.).

2 месца – Мануйла Юля (3 кл.) і Кісель Дзяніс (5 кл.)

3 месца –  Шэлест Ангеліна (4 кл.) і Страха Ганна (2 кл.).

       Сярод вучняў 6-10 класаў праходзіў конкурс плакатаў. Лепшымі з іх прызнаны:

1 месца – 8 клас (Літвінчык Кацярына, Палешка Настасся)

2 месца – 9 клас (Ілічэўскі Антон, Украінец Вікторыя, Сенька Аляксей, Шпудзейка Андрэй).

3 месца – 10 клас (Урбанскі Аляксандр, Шэлест Мікалай)  і 6 клас (Гмір Настасся, Пешка Максім, Шэлест Дзмітрый, Кісель Мікіта).

 

      Віншуем пераможцаў !