Дзень роднай мовы

19.02.2021

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца ў свеце з 2000 года.

Дата 21 лютага была абрана таму, што ў гэты дзень ў 1959 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статусу дзяржаўнай у сучасным Пакістане.

Сёння ў свеце больш за 6 тысяч моў, палова з іх пад пагрозай знікнення, менавіта дзеля захавання тых моў, што знікаюць, ЮНЕСКА і аб’явіла дзень роднай мовы.

З гэтага навучальнага года закладзена добрая традыцыя – праводзіць у Дзень роднай мовы Купалаўскую дыктоўку. Ідэю падтрымала і наша ўстанова адукацыі.

Дыктоўка пачалася а 10 гадзіне 19 лютага.  У ёй прынялі ўдзел вучні 9, 10 кл., настаўнікі і бацькі.

Адразу пасля напісання ўсе мелі магчымасць праверыць свій тэкст і зрабіць вывады, наколькі добра яны ведаюць родную мову.

Палова ўдзельнікаў напісалі дыктоўку на “10” чым былі вельмі задаволены.

Спадзяемся, што правядзенне мерапрыемства стане добрай традыцыяй.