Тыдзень беларускай мовы

20.09.2022

 Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. 
    Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.
   Мова — гэта адзін з галоўных здабыткаў і галоўная прыкмета сталасці любой нацыі, неад’емная частка нацыянальнай культуры, якая аб’ядноўвае людзей у адно цэлае.

    Родная мова нясе ў сабе жывую памяць народа, яго духоўнасць, з’яўляецца скарбніцай звычаяў і традыцый, перадаваемых з глыбіні стагоддзяў ад пакалення да пакалення. Гэта тая вечная спадчына, да якой трэба ставіцца сур’ёзна і беражліва, захоўваючы і развіваючы яе.

     Шмат чым адметныя беларусы сярод народаў свету, але найперш іх адрознівае мова — наш духоўны здабытак і скарб, які ўвабраў у сябе ўсё багацце і разнастайнасць духоўна-культурнай спадчыны Беларусі.

    Вельмі важна, каб любоў да беларускай мовы, захапленне яе гучаннем, радасць ад дакранання да жамчужын нашай культуры суправаджала нас з самых юных гадоў да глыбокай старасці.