Сустрэча з мясцовым паэтам Казачком В.А.

21.02.2023

У рамках святкавання Дня роднай мовы для вучняў і настаўнікаў школы была арганізавана сустрэча з мясцовым паэтам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Казачком В.А.
Васіль Андрэеевіч адразу ж зацікавіў аповедам пра сябе, так як сам вучыўся, а потым працаваў у нашай школе.
Вучні і настаўнікі задалі шмат пытанняў , на якія Васіль Андрэеевіч даваў вельмі змястоўныя адказы і суправаджаў чытаннем вершаў.
Вучняў цікавіла абсалютна ўсё: і як вучыўся ў школе, і калі быў напісаны першы верш, і як стаць членам Саюза пісьменнікаў.
Асаблівую ўвагу Васіль Андрэеевіч ўдзяліў стану роднай мовы і святкаванню Дня роднай мовы. Расказаў пра значнасць беларускай мовы і заклікаў карыстацца ёю і не забываць. Прачытаў цэлую нізку вершаў, прысвечаных роднай мове.
Сустрэча атрымалася цёплай і запамінальнай.