Мітынг прысвечаны Дню Перамогі

09.05.2023

9 мая ў вёсцы Гарадная , ля помніка воінам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, адбыўся мітынг, прысвечаны Дню Перамогі. У ім прынялі актыўны ўдзел настаўнікі і вучні Гараднянскай сярэдняй школы. Са словамі віншавання выступіла дырэктар школы Пешка Н. С. Гірляду Славы зрабілі і ўсклалі да помніка вучні 11 класа . На святочным канцэрце выхаванцы дашкольнай групы прачыталі вершы, а вучні 5-6 класаў выканалі музычныя нумары.
Масу станоўчых эмоцый атрымалі і вяскоўцы, і госці.