Мерапрыемства, прысвечанае Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь - наша гордасць і годнасць”

12.05.2023

12 мая ў Гараднянскай сярэдняй школе прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь - наша гордасць і годнасць”, на якое была запрошана кіруючы справамі Гараднянскага сельскага Савета Гмір М.Я. У ходзе мерапрыемства вучням яшчэ раз напомнілі аб значнасці сімвалаў нашай дзяржавы, пазнаёмілі з іх гісторыяй і апісаннем, быў выкананы Гімн Рэспублікі Беларусь. Гмір М.Я. павіншавала ўсіх прысутных са святам і расказала аб адказнасці за глумленне над дзяржаўнымі сімваламі. Завяршылася мерапрыемства віктарынай , чытаннем вершаў і песняй “Мой родны кут”.

Настаўнікі і навучэнцы школы прынялі удзел у акцыі "Спяваем гімн разам"