У школе адбыўся Вечар сустрэчы выпускнікоў

03.02.2024

4 лютага ў нашай школе адбыўся Вечар сустрэчы выпускнікоў, на які былі запрошаны выпускнікі 1994, 2004 і 2014 гадоў выпуску. Мерапрыемства пачалося з вальса, які падрыхтавалі адзінаццацікласнікі. З прывітальным словам выступіла дырэктар школы Пешка Н. С. З выпускнікамі было праведзена інтэрв’ю, у ходзе якога прысутныя даведаліся аб тым, як склалася іх асабістае жыццё і прафесійная кар’ера. Выпускніца 2004 года выканала дзве песні . Настаўнікі падзяліліся ўспамінамі пра сваіх выпускнікоў. Вучні школы падрыхтавалі музычныя нумары і сцэнку на школьную тэму. Выпускнікі актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах і танцавалі. Закончыўся вечар фінальнай песняй “Не праданцца хата бацькоў”. Усе , хто прысутнічаў на вечары, атрымалі толькі станоўчыя эмоцыі.