Урок – роздум. З. Бядуля “На каляды к сыну”. Праблема маральнага выбару. 7 клас.

21.02.2024

21.02.2024 Адкрыты ўрок беларускай літаратуры ў 7 класе па тэме: “ Праблема маральнага выбару: паводле апавядання Змітрака Бядулі “На Каляды к сыну”.
Урок пачаўся з аўкцыёну, у ходзе якога вучні куплялі каштоўнасці, рабілі выбар. Плаўна перайшлі да пастаноўкі мэт і асноўнай часткі ўрока. Урок быў праведзены ў форме роздуму. На працягу ўсяго занятка вучні адказвалі на праблемныя пытанні, рабілі вывады. Тэма ўрока не пакінула нікога раўнадушным.