Праведзены турнір "Знаўцы роднай мовы"

23.02.2024

З вучнямі 1-4 класаў быў праведзены турнір "Знаўцы роднай мовы" з мэтай фарміравання цікавасці і павагі да беларускай мовы. Турнір спрыяў развіццю інтэлектуальных здольнасцей вучняў. На мерапрыемстве дзеці адгадвалі загадкі, прагаворвалі скарагаворкі, падбіралі словы з супрацьлеглым значэннем, чыталі вершы, гулялі у перакладчыкаў, што садзейнічала развіццю мыслення, пазнавальнага інтарэсу, узбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў, выхаванню павагі да Беларусі і беларускай мовы.