ШАГ “Радзіма мая Беларусь ў асобах. Адданыя справе і краіне” ( аб медыцынскіх работніках)

25.04.2024

ШАГ “Радзіма мая Беларусь ў асобах. Адданыя справе і краіне” ( аб медыцынскіх работніках) быў праведзены 25 красавіка 2024 года.
На ШАГу 1 з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны былі актуалізаваны веды аб сістэме аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. На ШАГу 2 адбылося знаёмства з земляком, урачом агульнай практыкі Гараднянскай амбулаторыі Іконнікавай Марыяй Іванаўнай. Сустрэча прайшла ў форме ток-шоу “100 пытанняў даросламу”. Марыя Іванаўна адказала на ўсе пытанні, зададзеныя вучнямі, выбрала лепшае пытанне і ўручыла за яго падарунак Гміру Віталію, вучню 11 класа. Потым задала пытанні вучням і пажадала прытрымлівацца здаровага ладу жыцця.
У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 вядучы падвёў вынікі і аб’явіў тэму наступнага ШАГа.